Тру́біца 1 ‘калодка ў коле’ (беш., Нар. сл.; кругл., Яшк. Мясц.), тру́быца ‘тс’ (пін., ЛА, 2). Узніклі ў выніку кантамінацыі слоў тру́бка з тым жа значэннем (гл. труба 1) і ступі́ца (для віцебскага арэала), аналагічна трубка і зах.-палес. калодзіца (для пінскага арэала). Параўн. з тым жа этымонам фармальна ідэнтычнае рус. дыял. тру́бица ‘колас, які наліваецца’.

Тру́біца 2 ‘рыбалоўная прылада’ (воран., Сл. ПЗБ). Відаць, дэфармаванае трыгу́біца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тру́ша ‘няўдалы чалавек’ (воран., Сл. рэг. лекс.). Няясна. Магчыма, утворана пры дапамозе суф. ‑ша ад дзеяслова, блізкага да літ. trū́kti ‘не хапаць (некаму нечага)’, ‘трэскацца, разрывацца’.

Труша ‘псіна’: сабака трушой смярдзіць (воран., Сл. ПЗБ), ‘гніль, цвіль, падла’ (там жа). Грынавяцкене (там жа, 5, 134) выводзіць з дыял. літ. trušà < trąšà ‘гніль’, ‘гной, угнаенне’, параўн. таксама літ. trũnys ‘гніль’, trèšti ‘гнісці’. Паводле Лаўчутэ (Балтизмы, 149), сумніўны балтызм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Біньдю́ра ’пазалочаная папера’ (Мядзв.). Мядзв. (там жа) лічыць, што гэта скажонае слова бордюра (параўн. рус. бордю́р, бордю́рка ’шляк’, гл. Шанскі, 1, Б, 167).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мідыґава́цца ’быць у нерашучасці, вагацца’ (ваўк., Сл. ПЗБ). З польск. medykować, mendykować < medytować ’тс’ (Мацкевіч, там жа, 3, 65; Варш. сл., 2, 916).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кімса́ ’купіна’ (Сл. паўн.-зах.). З літ. kimša ’тс’ (там жа, 462). Гл. таксама Урбуціс, Baltistica, 1969, V(I), 61; Лаўчутэ, Балтизмы, 46.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прама́нка ’мянушка, якая даецца чалавеку жыхарамі вёскі’ (Сцяшк. Сл.). З прамапу́ць ’даць мянушку’ (Сл. ПЗБ). якое з літ. pramanyti ’тс’ (Грынавяцкене, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыскле́плівацца ’прыставаць, чапляцца’ (Юрч.). Няясна; магчыма, корань той жа, што і ў заскле́плены ’запячатаны (пра мёд)’ (гл.), польск. zasklepić, zasklepiać ’залепліваць, запячатваць, склейваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сло́ксня, сло́кшня ‘лубяное валакно’ (воран., шальч., Сл. ПЗБ), сло́кшыны, сло́кшыня ‘тс’ (воран., іўеў., шальч., навагр., Сл. ПЗБ). З літ. slúoksna ‘тс’ (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стамбо́ль ‘гатунак табаку’ (Янк. 3.). Янкоўскі (там жа, 124) мяркуе, што назва можа быць звязана з назвай Стамбул. Няпэўна; але параўн. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ся́паць ’торкаць, калоць, тыркаць’ (Ласт.), сяпа́г ’рэзніцкі нож’, сяпа́ч ’рэзнік’ (там жа). Няясна, магчыма, фанетычны варыянт се́паць (гл.); параўн. польск. siepacz ’бандыт, забойца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)