маты́ль, ‑я, м.
1. Тое, што і матылёк. У паветры насіліся матылі, звінелі дзікія пчолы, шапацела лісце. Самуйлёнак.
2. Лічынка камара, якая жыве ў глеі і служыць прыманкай пры лоўлі рыбы, а таксама кормам для акварыумных рыб.
•••
Матылі ў вачах — пра мігценне перад вачамі, калі становіцца млосна, дрэнна (ад слабасці, стомы).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае дачыненне да чаго‑н. [Вучоны] звяртае ўвагу краязнаўцаў на тое, ці няма ў мясцовай гаворцы выразаў, датычных разьбы. Ліс.
2. у знач. наз. даты́чная, ‑ай, ж. У геаметрыі — прамая лінія, якая мае адзін агульны пункт з крывой, але не перасякае яе. Правесці датычную да акружнасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзе́ці, дзяцей, дзецям, дзецьмі, (аб) дзецях.
1. Мн. да дзіця.
2. Маладое пакаленне, бліжэйшыя патомкі. Нашы дзеці будуць працягваць нашу справу. □ — Трэба, каб гэтую казку заўсёды памяталі нашы дзеці і ўнукі, каб яны мацней любілі і бераглі тое, што ёсць у іх, — нібы гаворачы сам з сабою, пачаў Рыгор Васільевіч. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзяжа́, ‑ы́; мн. дзе́жы (з ліч. 2, 3, 4 дзяжы́), дзеж; ж.
Вялікая дзежка; тое што і дзежка. — Пайду на пякарню, — Янук парашыў, — Люблю, калі пыхкае цеста ў дзяжы! Муравейка. Пачэсны кут займае ў светлых хатах заквашаная хлебная дзяжа. А. Александровіч. // Спец. Частка цестамясілкі на хлебазаводах у выглядзе жалезнай луджанай пасудзіны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дра́пацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Мець прывычку драпаць. [Ленка] ужо ўмела смяяцца, хапаць за валасы, за нос, драпацца. Шамякін. // Тое, што і драпаць 1. Лапкі драпаліся, на твар наліпала павуцінне, за каўнер сыпалася ігліца. М. Ткачоў.
2. Скрэбці, драпаць па чым‑н. з мэтай пранікнуць куды‑н. Сабака драпаецца ў дзверы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каняня́ і канянё, ‑няці; мн. ‑няці, ‑нят; н.
Разм.
1. Пра маларослага непрыгляднага каня. — Канянё было ў мяне хоць дужае, але гультаяватае — ідзе сабе памалу і, хоць ты зарэж яго, не пабяжыць. Бядуля. Аднойчы раніцай я прачнуўся і ўбачыў на двары нейкае малое заморанае каняня. Дамашэвіч.
2. Тое, што і жарабя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мяккаце́лы, ‑ая, ‑ае.
1. З мяккім целам, вялымі мускуламі.
2. перан. Які лёгка паддаецца чужому ўплыву; бязвольны, бесхарактарны. Ганскі адчуваў некаторую палёгку ад таго, што з яго спалі абавязкі члена сельсавета, якія яго, нерашучага і мяккацелага, заўсёды трохі прыгняталі. Крапіва.
3. у знач. наз. мяккаце́лыя, ‑ых. Тое, што і малюскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мяльчэ́ць, ‑эе; незак.
Тое, што і мялець. Нам чамусьці шкада стала гэтага балотца: няхай бы яно тут усё лета блішч[а]ла пад сонцам! Праўда, карысці ад яго аніякай, бо яно мяльчэе і высыхае якраз тады, калі прыходзіць пара купацца, і мы бегаем за блізкі свет на рэчку, аж у другі калгас. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
намяня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., чаго.
1. Набыць шляхам абмену нейкую колькасць чаго‑н. Намяняць марак. □ З хаты памянялі на яду ўсё, што можна было памяняць. Цяпер трэба рабіць нейкі абарот.. Ніна прыкідвае, колькі яна можа намяняць за тое, што ў торбе. Арабей.
2. Разменьваючы, набыць якую‑н. колькасць дробных грошай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наро́днасць, ‑і, ж.
1. Устойлівая агульнасць людзей, заснаваная на агульнасці мовы, тэрыторыі, эканамічнага жыцця і культуры, якая складаецца ў працэсе разлажэння племянных адносін і папярэднічае нацыі. Горскія народнасці. Народнасці Поўначы.
2. Тое, што і народ (у 2 знач.).
3. Нацыянальная, народная самабытнасць; вырашэнне рыс народнай культуры. Народнасць савецкай культуры. Народнасць паэзіі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)