адстрэ́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Адбівацца, страляючы. Людвік у міг вока перабег па кладках на другі бераг, залёг і стаў адстрэльвацца, каб затрымаць ворага. Кулакоўскі.
2. Зал. да адстрэльваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апраўда́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад апраўдаць.
2. у знач. прым. Які знаходзіць апраўданне ў чым‑н. Усё гэта радавала Ганну і выклікала апраўданую гордасць за мужа. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адчы́нены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад адчыніць.
2. у знач. прым. Свабодны для доступу, не зачынены.
•••
Дзверы адчынены перад кім гл. дзверы.
Ламацца ў адчыненыя дзверы гл. ламацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апекава́цца, апякуюся, апякуешся, апякуецца; незак.
1. над кім-чым. Клапаціцца пра каго‑, што‑н., накіроўваць дзеянні, ахоўваць чые‑н. інтарэсы. Крушынскі апекаваўся над сваімі рабочымі. Бядуля.
2. Зал. да апекаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́тарашчаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад вытарашчыць.
2. у знач. прым. Тое, што і вытрашчаны (у 2 знач.). Вытарашчанымі вачамі .. [Сівалоб] глядзеў на даярак і нічога не разумеў. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зайгра́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад зайграць 1.
2. у знач. прым. Які стаў дрэнным ад частага ўжывання. Зайграная пласцінка. // Які стаў збітым ад частага выканання. Зайграная п’еса.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замглёны і заімглёны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад замгліць, заімгліць.
2. у знач. прым. Замглелы, затуманены. Замглёнае неба, што нізка асела над горадам, сеяла рэдкую снегавую пацяруху. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
знервава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад знерваваць.
2. у знач. прым. Даведзены да хваравіта-зласлівага, нервознага стану; нервовы. Знерваваны, спакутаваны .. [Сузан] выйшаў на ганак, каб падыхаць свежым паветрам. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зрэ́заны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад зрэзаць.
2. у знач. прым. Тупы, пакарочаны ад карыстання. Было ўсё пад рукамі: прытуплены зрэзаны плуг, аброчная торба з кормам каню. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лаві́цца, ловіцца; незак.
1. Пападацца ў сетку, сіло, пастку і пад. (пра звяроў, рыбу і інш.). — Некалі ля гэтага лазняку вельмі ж добра лавілася рыба. Ляўданскі.
2. Зал. да лавіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)