жа́ласлівы, ‑ая, ‑ае.
1. Схільны да жаласці, спачування; спагадлівы, чуллівы. [Ліза] засталася такою ж ласкавай і жаласліваю, як і была, але ў вонкавым выглядзе яе адбыліся перамены і зусім нечаканыя. Арабей.
2. Які выклікае жаласць, спачуванне; няшчасны. — Ты не крыўдуеш на мяне, Пеця? — запыталася .. [Люба] і сама здзівілася, да чаго голас яе слабы і жаласлівы. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нечака́насць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць нечаканага; раптоўнасць. Нечаканасць сустрэчы. □ Партызан ратавала іх смеласць, выключная нечаканасць іх з’яўлення. Лынькоў.
2. Нечаканая падзея, з’ява, нечаканыя абставіны і г. д. Саша глянула на брата і раптам зразумела, што ён узброены і гатовы да любых нечаканасцей. Шамякін. — Стой! Пароль! — раздаўся вокліч, і Сяміздраў аж падскочыў ад нечаканасці. Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перапрэ́гчы, ‑прагу, ‑пражэш, ‑пража; ‑пражом, ‑пражаце, ‑прагуць; пр. перапрог, ‑прагла і ‑прагла, ‑прагла і ‑прагло; заг. перапражы; зак., каго-што.
Запрэгчы іначай або ў што‑н. другое (аднаго і таго ж каня, вала і пад.). Перапрэгчы коней з плуга ў бараку. // Запрэгчы іншага, другога (каня, вала і пад.). [Камісар:] «У Лазавенкі замяні коней. Назад — перапражэш». Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разгу́бленасць, ‑і, ж.
Стан разгубленага, нерашучасць, замяшанне (ад хвалявання, страху, збянтэжанасці і пад.). Камбайнер Рыгорка, які ўпершыню выступаў на сцэне, ад разгубленасці не дачуў суфлёра і нешта прамямліў ад сябе. Краўчанка. Аднойчы Пеця ўбег з двара ў хату і крыкнуў голасам, поўным жалю і разгубленасці: — Тата, шпакоў няма ўжо. Пальчэўскі. Віця спыніўся ў разгубленасці. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разраху́нак, ‑нку, м.
Разм. Тое, што і разлік (у 1–5 знач.). Касір выдаваў рабочым авансы і рыхтаваўся да разрахункаў у канцы месяца. Чорны. У гэтых ціхіх .. хатах на ўсе лады памінаецца калектывізацыя. Каля яе згуртаваны ўсе думкі, пачуцці і разрахункі практычнага сялянскага розуму, навокал яе вядзецца самая дзейсная агітацыя і за і супраць. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ско́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.
1. Тое, што і скаба; невялікая скаба. Змацаваць скобкамі.
2. Тып прычоскі, пры якой валасы падстрыгаюцца па прамой лініі па лбе і патыліцы. Унь яны стаяць. Яраш са скобкай валасоў і жалезным бранзалетам, Юллян Раткевіч глядзіць на Шайку і, здаецца, здагадваецца, што нешта адбылося. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
загрэ́бці 1 і заграбці́ 1, ‑грабу, ‑грабеш, ‑грабе; ‑грабём, ‑грабяце; пр. загроб, ‑грэбла і ‑грабла, ‑грэбла і ‑грабло; зак.
1. Зак. да заграбаць.
2. каго. Разм. Схапіць, арыштаваць; раптоўна забраць куды‑н. [Павал Няміра:] Э, паночку! На той белы білет, што вы мне выклапаталі, ніхто і глядзець не захацеў. Месяцы два таму назад мяне зноў былі загрэблі ў войска. Чорны.
загрэ́бці 2 і заграбці́ 2, ‑грабу, ‑грабеш, ‑грабе; ‑грабём, ‑грабяце; пр. загроб, ‑грэбла і ‑грабла, ‑грэбла і ‑грабло; зак.
Пачаць грэбці, грабці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзіра́, ‑ы; мн. дзіры; ж.
1. Вялікая дзірка (у 1 знач.); тое, што і дзірка. — Падай мне які-небудзь кол, а я ім здолею развярнуць дзіру так, што нават і сам улезу. Маўр. Пашчапала мачты вірам, Баржа знемагала. Трум праз шчыліны і дзіры Вада залівала. А. Александровіч.
2. Тое, што і дзірка (у 2 знач.). Штрыпке бездапаможна схапіўся за галаву і праклінаў увесь свет і сваю прафесію, праз якую ён трапіў у гэту.. дзіру, як называў ён падуладныя яму дэпо і станцыю. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сму́так, ‑тку, м.
Пачуццё суму, маркоты, жалю. Я за труной тваёй іду з жалобнай песняй. Глыбока ў сэрцы смутак свой нясу. А. Александровіч. Сяброўскае слова і жарты Адгоняць і смутак і жаль. Хведаровіч. Ідзеш па вуліцы, заходзіш у хаты, гутарыш з людзьмі і бачыш, як цячэ мірнае, працавітае жыццё, з поспехамі і няўдачамі, з радасцямі і часінамі смутку. Хадкевіч. // Журботны, сумны выраз (вачэй, твару, губ і пад.). Прыкметны смутак стаіўся ў .. карых вачах [Алесі]. Шамякін. На поўны твар .. [Зімчука] лёг смутак. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тка́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
1. Група аднародных, звязаных паміж сабой клетак, якія выконваюць у арганізме адну і тую ж функцыю. Тлушчавая тканка. Мышачная тканка.
2. Тое, што і тканіна (у 2 знач.). Паэт.., клапоцячыся пра зладжанасць і зграбнасць свайго твора нават у прыватнасцях, скараціў нямала пейзажных уставак, калі яны штучна разрывалі жывую тканку апавядання. Бугаёў.
•••
Злучальная тканка — тканка жывёльнага арганізма (сухажылле, звязкі і пад.), якая змяшчае вялікую колькасць міжклетачнага рэчыва і выконвае апорную, пажыўную і ахоўную функцыю.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)