бу́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
1. Невялікі хлеб з пшанічнай мукі, белы хлеб. Бегалі па вуліцы дзеці то з булкамі, то з цукеркамі. Гартны.
2. Тое, што і буханка. На паліцы ляжалі дзве булкі хлеба. Чорны. [Шашура] палажыў на калені Краўца булку хлеба і круг каўбасы. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лесапі́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
1. Машына для распілоўкі лесу (у 2 знач.).
2. Невялікая лесапільня; тое, што і лесапільня. У двары лесапілкі, над абрывам хадзіў вартавы і нікога не падпускаў да ракі. Шамякін. У пошуках кавалка хлеба .. [Людвігу Сцяпанавічу] давялося працаваць чорнарабочым на лесапілцы і прадаўцом газет. Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ло́гавішча, ‑а, н.
1. Тое, што і логава. Непадалёку ад лясной сцежкі было воўчае логавішча. Чорны. Мы павінны ўзмацніць удары па варожых камунікацыях, па варожых логавішчах. Паслядовіч.
2. Месца масавага размяшчэння зверыны; лежня. У той час цюленяў на Каспійскім моры вадзілася багата. Логавішча іх было і на Бурым востраве. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лу́ста, ‑ы, ДМ ‑сце, ж.
Адрэзаны вялікі плоскі кавалак (хлеба, сала і г. д.). Маці памагала маслам лусту хлеба і падала сыну. Пальчэўскі. Гаспадыня злазіла ў кубел, адрэзала лусту сала і кавалак каўбасы, выцягнула агурок і ўсё гэта падала Раі. Новікаў.
•••
Адрэзаная луста — тое, што і адрэзаная скіба (гл. скіба).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ля́мпачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
1. Памянш. да лямпа (у 1 знач.).
2. Тое, што і электрычная лямпа (гл. лямпа). У падвале гарэла адна вялікая і некалькі малых электрычных лямпачак. Карпаў.
•••
Лямпачка Ільіча — вобразная назва электрычнай лямпы як ушанаванне памяці У.І. Леніна, які дбаў пра электрыфікацыю краіны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ляны́, ‑ая, ‑ое.
Разм. Тое, што і лянівы. Ляныя валы паціху ідуць уперадзе сахі, бароняцца хвастамі ад аваднёў і мух, махаюць галовамі, аж ярмо рыпіць. Галавач. Бацька чамусьці аціх, ён нават пугай не пакручвае ўжо на коней, і яны ідуць павольнай ляною паходкай. Сабаленка. З дубровы дзьмуў ляны ветрык. Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засто́парыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.
1. што. Спыніць ход, дзейнасць (механізма, машыны і пад.). Застопарыць кола. // перан. Разм. Затрымаць ход, развіццё чаго‑н. У адной сям’і напярэдадні спраўлялі вяселле. Дык вось гэтыя маладажоны ўсю справу застопарылі. Апрача іх, не з’явіўся адзін чыгуначнік. Паслядовіч.
2. Разм. Тое, што і застопарыцца. Машына застопарыла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маладу́ха, ‑і, ДМ ‑дусе, ж.
Разм.
1. Тое, што і маладзіца. Маладуха так захапілася расказам пра сваю ўяўную смеласць, што .. [Саша і Аксана] не пачулі, як прыйшоў Данік. Шамякін. Пазней прыходзілі на лугі дзяўчаты і маладухі, разбівалі сена ў пракосах. Асіпенка.
2. Маладая, нявеста. — Цяпер самі сабе маладух шукаюць, — працягваў Басько .. басам. Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маршру́т, ‑а і ‑у, М ‑руце, м.
1. ‑у. Шлях руху (поезда, самалёта, войска і пад.), звычайна намечаны загадзя. [Сяляне:] — У вайсковых людзей дысцыпліна, яны не маглі збочыць з маршрута. Карпюк. Маршрут [турысцкага паходу] быў пракладзены па рэках Палесся, на месцы колішніх партызанскіх лагераў. Шыцік.
2. ‑а. Тое, што і маршрутны поезд (гл. поезд).
[Ням. Marschrute ад фр. marche — хадзьба і route — шлях, дарога.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
матля́цца, ‑яецца; незак.
Разм.
1. Тое, што і матацца 1 (у 1 знач.). Прасторны і даволі памяты гарнітур вісеў на .. [Лукашыку], бы на калу, рукі матляліся, як чужыя. Дамашэвіч.
2. Часта рухацца з боку ў бок; хістацца. Стаяла позняя восень. Дзе-нідзе на дрэвах бездапаможна матлялася ад ветру пабурэлае лісце. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)