несур’ёзнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць несур’ёзнага. Несур’ёзнасць прапановы.
2. Адсутнасць сур’ёзных адносін да навакольнага. [Соня] была ўсё такой жа, вясёлай і шумнай, поўная бесклапотнага смеху і трошкі, магчыма, той несур’ёзнасці, якая звычайна не бярэцца ў разлік па маладосці год. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
несуце́шны, ‑ая, ‑ае.
Такі, якога цяжка або немагчыма суцешыць. Усе плачуць. Асабліва несуцешны [гаспадар]. Лужанін. // Моцны па сіле праяўлення; які не паддаецца суцяшэнню. Несуцешнае гора. □ Досыць, Нёман мой шырокі. Плакала з табой. Больш у мора не пакоціш Несуцешных слёз. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ніко́лі, прысл.
Ні ў які іншы час; ні пры якіх умовах, акалічнасцях. Сцёпку ніколі не даводзілася быць на станцыі. Колас. Я ніколі яшчэ нікому не пісаў пісем. Якімовіч. [Алесь:] — Па-сапраўднаму шчаслівы той, хто ніколі не адчувае поўнага задавальнення. Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пабе́гаць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Бегаць некаторы час. [Хлапчукам] проста хацелася пабегаць па маёнтку там, дзе ўздумаецца. Пальчэўскі. Давялося нямала пабегаць ад вялікага чыгуначнага начальства да малога і наадварот. Корбан.
пабе́гаць 2, ‑ае; зак.
Разм. Стаць цельнай (пра карову).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падпра́віцца, ‑праўлюся, ‑правішся, ‑правіцца; зак.
Разм.
1. Аднавіцца, наладзіцца (пра што‑н. разбуранае, заняпалае). Леташні, другі па ліку, пасляваенны год быў ураджайны, некаторыя калгасы трохі падправіліся, сёе-тое далі на працадзень. Навуменка.
2. Аднавіць крыху сваё здароўе, сілы; падлячыцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пала́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Лапаць некаторы час. Не адказваючы, брыгадзір накінуў павады на шыю Мяцеліцы, палапаў яе пад грывай і пайшоў у канюшню. Брыль. [Андрэй] падняў .. руку, палапаў пальцамі зверху па шафе — гільзы бразнулі адна аб адну. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
палірава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад паліраваць.
2. у знач. прым. Які адпаліраваўся, гладкі, з люстраным бляскам. На паліраванай паверхні машыны гулялі сонечныя зайчыкі. Сабаленка. Вера Андрэеўна ходзіць па пакой, перацірае белай анучкаю.. чыстую паліраваную мэблю. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паравы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да пары 2. Паравая сіла. // Які прыводзяцца ў дзеянне парай. Паравы рухавік. Паравы млын. Паравая машына. // Які выкарыстоўвае цяпло пары. Паравая ванна. Паравое ацяпленне.
2. Прыгатаваны па пары. Паравая рыба. Паравыя катлеты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парахава́цца, ‑рахуюся, ‑рахуешся, ‑рахуецца; зак.
Разм.
1. Зак. да рахавацца.
2. перан. Адпомсціць, адплаціць каму‑н. Самая справа, па якой скліканы гэты сход, усім вядома: трэба нешта зрабіць з панам Скірмунтам, трэба так ці іначай парахавацца з ім. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патка́ць, ‑тку, ‑тчэш, ‑тчэ; ‑тчом, ‑тчаце, ‑ткуць; зак., што.
1. Саткаць усё, многае. А Марына ўжо даўно паткала Ручнікі-намёты. Чарот.
2. і без дап. Ткаць некаторы час. Паткаць з гадзіну.
3. Выткаць па аснове ўтком. Паткаць чырвонымі ніткамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)