ві́за, ‑ы, ж.

1. Урадавы штамп у пашпарце на права ўезду ў дадзеную дзяржаву, выезду з яе ці праезду па яе тэрыторыі.

2. Адзнака на дакуменце, якая сведчыць аб прад’яўленні яго службовай асобе з мэтай кантролю, рэгістрацыі і пад.

[Фр. visa.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

авантуры́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Беспрынцыповы дзялок, прайдзісвет. [Чарнавус:] Гэта непаразуменне, што вы дырэктар установы. Вы — прайдзісвет і авантурыст! Крапіва. [Мяснікоў:] Мы і будзем змагацца! Толькі без панікі і не як авантурысты, а па ўсіх правілах ваеннай і партыйнай навукі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абдары́ць, ‑дару, ‑дорыш, ‑дорыць; зак., каго-што.

Надзяліць усіх, многіх падарункамі. Як толькі саспелі сыры, .. [Пятрок] павёз іх прадаваць і ў першую ж чаргу абдарыў па цэлай галоўцы і пана Стасека.., і пана Збышку.., і паноў Габруся і Казімежа. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абкало́ць 1, ‑калю, ‑колеш, ‑коле; зак., што.

Адбіць, адкалоць кавалкамі што‑н. з чаго‑н. Абкалоць лёд у калодзежы.

абкало́ць 2, ‑калю, ‑колеш, ‑коле; зак., што.

Пакалоць чым‑н. вострым вакол чаго‑н. ці па ўсёй паверхні чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клац, выкл.

Разм. Шчоўк, лясь. Зноў клац палкоўніцкай тэлефоннай трубкі здаўся .. [Гопке] пісталетным стрэлам. М. Ткачоў. А Воўк рэагаваў на гэта, як заўжды, Па-воўчаму: разявіў ляпу, Зубамі — клац ля саменькай рукі, Ледзь іклы вострыя ў далоню не ўпіліся. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́панка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Шырокая выкапаная яма, запоўненая вадой; кар’ер, сажалка. [Жабы] увечары спраўлялі хоры па брудных копанках, там, дзе некалі выбралі торф. Грамовіч. Раманюк выганяе гусей у правулак, нават зрабіў для іх копанку. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

імпэ́тны, ‑ая, ‑ае.

Хуткі, імклівы, парывісты. Імпэтны рух. □ Гэта быў дужа імпэтны скачок, Іван не ўстаяў на нагах, пісталет выпаў, і яны абое, чалавек і сабака, пакаціліся па зямлі. Быкаў. // перан. Палымяны, гарачы. Імпэтны настрой. Імпэтны працаўнік. Імпэтная маладосць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кало́с, ‑а, м.

1. Статуя, калона, абеліск гіганцкіх памераў. Калос Радоскі.

2. Кніжн. Пра каго, што‑н. выдатнае па сваёй велічыні, значнасці. Калос навукі.

•••

Калос на гліняных нагах (кніжн.) — пра што‑н. з выгляду велічнае, але слабае, гатовае распасціся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камфо́рт, ‑у, М ‑рце, м.

Сукупнасць бытавых выгод, зручнасцей; утульнасць. — Кожны шпіталь па сваёй утульнасці, камфорту павінен быць падобным на лепшыя санаторыі. Лынькоў. [Пётр Андрэевіч] Мельнік любіў камфорт і не шкадаваў ні грошай, ні стараннасці, каб стварыць яго для сябе. Гамолка.

[Англ. comfort.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задо́рны, ‑ая, ‑ае.

Поўны задору; палкі, бадзёры. Голас малога па-дзіцячаму звонкі, задорны. Брыль. Вясёлыя, задорныя прыпеўкі рэхам адгукаліся ў бары. Ваданосаў. // Задзірысты. Вось пачуўся ў лесе, недалёка ад нас, рэзкі, задорны, поўны выкліку голас новага самца. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)