Пагалоска ’чуткі, размовы, якія перадаюцца; рэха’ (ТСБМ), ’чуткі’ (Нас., Бяльк., Яруш., Сцяшк.), по́голос ’водгук’, поголо́ска ’чутка’ (ТС). Рус. па́голос, па́голосок ’адгалоска’, укр. по́голос, поголо́ска ’чуткі, размовы’, польск. pogłos ’водгук, рэха’, pogłoska ’чуткі, размовы’, серб.-харв. устар. по̀глāсје ’звестка, весць’. Да голас (гл.), прэфіксальным або канфіксальным спосабам словаўтварэння (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 227, 241).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падо́йма ’падняцце, падъём’ (Нас.), падбим (Яруш.), падбимы (Др.-Падб.) ’тс’, падбимы ’пачастунак у час вяселля для таварышаў маладога або сябровак маладой’ (Янк. 2), у падбиму ’як падняць’ (Юрч.). Укр. підойма ’рычаг’, польск. podyma, чэш.-дыял. podejmą ’частка калёс’, славац. podojma, podejmą, podojńa ’рычаг’. Мабыць, праслав. podъ‑jьm‑a (гл. падняць) (Махэк, 466).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Палі́тыка ’грамадская дзейнасць, барацьба, у якой адлюстроўваюцца карэнныя інтарэсы класаў і іх узаемаадносіны; дзейнасць дзяржавы ў галіне ўнутранага жыцця і міжнародных адносін’ (ТСБМ). З рус. поли́тика (Крукоўскі, Уплыў, 78), або хутчэй праз польск. polityka, якое з’яўляецца і крыніцай рус. слова, з лац. (ars) politika, грэч. πολιτική ад πόλις ’горад’ (гл. Фасмер, 3, 310).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́рабак ’наёмны сельскагаспадарчы рабочы ў памешчыцкай або кулацкай гаспадарцы’ (ТСБМ, Нас., Др.-Падб., Яруш.), па́робок, па́рубок (ТС), па́рабак, па́рабок, па́робак, парабчу́к ’тс’ (Сл. ПЗБ), паробкова́ць (ТС). Рус. па́робок ’хлопец’, укр. па́робок, па́рубок ’тс’, польск. parobek, parobczak ’батрак, парабак; хлопец’, славац. parobok ’хлопец’. Прасл. дыял. parobъкъ. Далей гл. раб, рабі́ць. Гл. Фасмер, 3, 208.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парта́чыць ’рабіць што-небудзь дрэнна, недакладна, без ведання справы’ (ТСБМ, Мат. Гом., Мядзв.), парта́ч ’чалавек, які нядбайна або няўмела выконвае сваю справу’ (ТСБМ, Др.-Падб., Мядзв.), порта́ч ’партач; бядняк, галадранец’ (ТС). Запазычанне з польск. (як аб гэтым сведчыць наяўнасць ‑ар‑) partaczyć, partacz ’тс’ (Кюнэ, Poln., 86), якое да pъrtiti (рус. портить) (Брукнер, 397).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гіе́на ’гіена’ (БРС). Рус. гие́на, укр. гіє́на. Запазычана ў рус. мове ў XVIII ст. з лац. hyaena або ням. Hyäne (раней у XI ст. было і непасрэднае запазычанне з грэч. мовы — уена). Бел. і ўкр. у новыя часы, відаць, з рус. Параўн. Шанскі, 1, Г, 71–72. Гл. яшчэ Фасмер, 1, 405.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́заў1 ’частка павозкі, аўтамашыны і пад., якая служыць для размяшчэння людзей або грузаў’ (ТСБМ). Гл. кузаў2.

Ку́заў2 ’карзіна з бяросты’ (КЭС, лаг.). Запазычанне з рус. кузов ’тс’. Апошняе з тат. kyzau̯ (гл. Фасмер, 2, 402).

Ку́заў3 ’тып паселішча, двары ў якім размешчаны ўроскід’ (Яшк.). Да кузаў2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бето́н. Рус. бето́н (з першай палавіны XIX ст.), укр. бето́н. Запазычанне з ням. Beton (або прама з франц. béton, якое з’яўляецца крыніцай і для ням., гл. Клюге, 71). Фасмер, 1, 162; Шанскі, 1, Б, 112, гл. яшчэ MESz, 1, 290–291. Франц. béton < лац. bitumen ’бітум’. Бел. слова запазычана, відаць, праз рус. мову.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ва́та ’вата’ (БРС); ’баваўняная пража дамашняга прадзення’ (Влад., 198). Рус. ва́та, укр. ва́та ’вата’, польск. wata і г. д. Запазычанне з ням. Watte ’вата’ або франц. ouatte (першакрыніцай ням. слова праз пасрэдніцтва раманскіх моў з’яўляецца с.-лац. vadda) (Праабражэнскі, 1, 67; Фасмер, 1, 278; Клюге, 843; гл. таксама Шанскі, 1, В, 23).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ва́хта1 ’вахта, пост’ (Нас., БРС). Ст.-бел. вахта (з XVI ст.; Булыка, Запазыч.). Рус. ва́хта, укр. ва́хта. Запазычанне з польск. wachta < ням. (Гараеў, 40; Фасмер, 1, 280; Шанскі, 1, В, 27) або прама з ням. Wacht (Праабражэнскі, 1, 68).

Ва́хта2 ’хвалі на рацэ; кругі ад кінутага ў ваду прадмета’ (Сцяц.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)