мнагадзённы, ‑ая, ‑ае.

Які працягваецца многа дзён. Над берагам, над гарадком стаяла глухая цішыня. Толькі шумеў неўгамонна прыбой, але хто заўважыць яго пасля мнагадзённага гулу адкрытага акіяна. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мнагакра́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які паўтарыўся, паўтараецца многа разоў. Мнагакратная просьба.

2. У матэматыцы — лік, кратны многім лікам.

•••

Мнагакратны від дзеяслова — форма дзеяслова, якая абазначае працяглую паўтаральнасць дзеяння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наве́шаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Павесіць, навесіць на што‑н. вялікую колькасць чаго‑н. Васіль стаяў, глядзеў і думаў, што Лескавец залішне многа навешаў усюды ліхтароў. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нажа́ць, ‑жну, ‑жнеш, ‑жне; ‑жнём, ‑жняце; зак., чаго.

Зжаць нейкую колькасць чаго‑н. Нажаць капу жыта. □ Толькі канчаючы работу, людзі заўважылі, як страшэнна многа яны пажалі збажыны. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нака́шляцца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

Многа, доўга пакашляць. Сотнікаў, падкурчыўшы босую параненую нагу, трымаўся за комін і кашляў. Цяпер ужо можна было не стрымлівацца і накашляцца ўволю. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадзява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. каго. Адзець, убраць усіх, многіх. Паадзяваць дзяцей.

2. што. Адзець, надзець на сябе адно за другім што‑н. або многа чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паапрана́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Апрануць, забяспечыць вопраткай усіх, многіх. Паапранаць цёпла дзяцей.

2. Надзець на сябе многа чаго‑н. Паапранаць на сябе ўсё новае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панавя́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. чаго. Зрабіць шляхам вязання многа чаго‑н. Панавязваць пальчатак.

2. што. Пачапіць, завязаць што‑н. усім, многім. Панавязваць званкі на шыю жывёле.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бага́ты, -ая, -ае; багаце́йшы.

1. Які валодае вялікай маёмасцю, грашовымі сродкамі, заможны.

Б. чалавек.

Б. (наз.) беднага не разумее.

2. Які вызначаецца вялікай колькасцю чаго-н., мноствам даброт.

Б. ўлоў.

Б. край.

3. Які дорага каштуе, вызначаецца раскошай.

Б. касцюм.

4. перан. Які змяшчае ў сабе многа ўнутраных якасцей.

Багатая натура.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наказа́ць, -кажу́, -ка́жаш, -ка́жа; -кажы́; зак., каму і без дап.

1. Паведаміць каму-н. аб чым-н. праз каго-н.

Н. праз знаёмых.

2. Даць наказ, даручэнне.

Доктар наказаў сачыць за раненым.

3. Нагаварыць, сказаць многа чаго-н. (разм.).

Прабачце, наказаў вам немаведама колькі навін.

|| незак. нака́зваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)