аглушэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. аглушаць — аглушыць (у 1 знач.).

2. Спец. Страта звонкім гукам звонкасці і пераход яго ў адпаведны глухі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мадыфіка́цыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Відазмяненне чаго‑н., якое адзначаецца з’яўленнем новых уласцівасцей.

2. Прадмет або з’ява, якія падвергліся такому відазмяненню. Алмаз — мадыфікацыя вугляроду.

[Лац. modificatio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мандата́рый, ‑я, м.

Спец.

1. Асоба, якая атрымала даручэннае, мандат ад манданта.

2. Капіталістычная дзяржава, якая атрымала мандат на кіраванне калоніяй, якая валодае мандатам.

[Лац. mandatarius — які атрымаў даручэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

манеўро́вы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да манеўра (у 4 знач.), прызначаны для манеўраў. Прагрукацеў міма манеўровы паравоз, цягнучы за сабою цыстэрны. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лесірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Спец. Нанесці (наносіць) тонкі слой празрыстай фарбы на сухія месцы карціны для ўзмацнення ці відазмянення тону.

[Ад ням. lasieren.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лесіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.

Спец.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. лесіраваць.

2. Тонкі слой, мазок празрыстай фарбы на карціне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лігні́н, ‑у, м.

Спец.

1. Багатае вугляродам рэчыва, якое змяшчаецца ў драўніне.

2. Матэрыял у выглядзе тонкай слаістай паперы, вырабленай з драўніны; драўнінная вата.

[Ад лац. lignum, ligni — дрэва.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недапа́л, ‑у, м.

Спец.

1. Недастатковае зпальванне. Недапал цэглы.

2. Недастатковае згаранне. Недапал вугалю.

3. Які‑н. недапалены матэрыял. Недапал ідзе на паўторнае апальванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

некто́н, ‑а, м.

Спец. Сукупнасць водных жывёл (кіты, дэльфіны, рыбы і пад.), якія здольны да самастойнага перамяшчэння на значную адлегласць у адкрытых частках вадаёмаў.

[Ад грэч. nēktós — плаваючы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нарма́ль, ‑і, ж.

1. У матэматыцы — перпендыкуляр да датычнай прамой або плоскасці, які праходзіць праз пункт дотыку.

2. Спец. Дэталь прынятага ўзору. Цэх нармалей.

[Лац. normalis — прамалінейны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)