папалу́днаваць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак.
Тое, што і паабедаць. [Зося:] — Вы, можа, пойдзеце ды папалуднуеце, калі вам не выпадала сёння паснедаць? Паслядовіч. // З’есці полудзень (у 3 знач.). [Хаўруснікі] прыехалі .. надвечар, і кожны пабег дадому папалуднаваць. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няке́млівы, ‑ая, ‑ае.
Які слаба кеміць; нездагадлівы. [Андрэй:] — От каб запалкі былі, агонь расклалі б. Ды дзе іх тут возьмеш? — Зусім ты някемлівы, — засмяяўся Васіль. — Брат жа твой курыць, а ты надзеў яго пінжак... Скрыпка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неабжы́тасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан неабжытага. У хаце — хоць і прасторнай і светлай — стаіць нейкі невыказны ды непаўторны дух неабжытасці, сумнай і затхлай даўніны... Брыль. Кабінет павеяў на яго ўспамінамі і неабжытасцю. Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пашарпа́цца, ‑аецца; зак.
Знасіцца, абадрацца ў выніку працяглага або нядбайнага карыстання, нашэння. Партфель пашарпаўся. □ Вокны [касцёла] вузкія ды высокія — гэта добра, вежы можна ўкараціць, зняць, верхавінкі, рэбры на іх відаць, бляха ўжо добра пашарпалася. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падмо́га, ‑і, ДМ ‑мозе, ж.
Разм. Дапамога, падтрымка. Варочаў глебу працавіты трактар, А на падмогу коні ды валы У гаспадарцы той былі. Крапіва. Ноччу на падмогу Белабародаву Сцяпан Фёдаравіч паслаў другую роту. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
семсо́т, сямісот, Т сямюстамі, ліч. кольк.
Лік і лічба 700. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 700. Ды хто згадае, Колькі год Ён [дуб] тут стаіць нязменна? Семсот, Ну, можа, хай — шэсцьсот, Але ніяк не меней. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сённека, прысл.
Абл. Сёння. У Мінск наш здалёку, з Дашавы, прыйшоў да нас сённека газ. Машара. — Слухай... А што калі мы з табою, жонка, ды сённека ў клуб выправімся? Там жа нейкае кіно. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смята́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
1. Разм. Ласк. да смятана.
2. Верхні густы і тлусты слой малака; вяршкі. Зліць смятанку з малака. □ Мужу халаднічок на сыроватцы, а тварог ды смятанку — у горад. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старажо́ўства, ‑а, н.
Разм. Занятак стоража. [Бацька:] — Калі лавіць баброў, то, відаць, трэба, каб мяне адпусцілі на колькі месяцаў... Самавольна ж я не магу. Старшыня пакрыўдзіцца і пазбавіць работы, ды і старажоўства губляць прыйдзецца. Масарэнка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сцяге́нца, ‑а, н.
Памянш.-ласк. да сцягно. Мы самі харчаваліся ў гэты час зялёным пер’ем цыбулі ды шчаўем, але дзеля цёткі былі зняты з гарышча вэнджанае сцягенца і мяшэчак з жоўтым, ёлкім салам. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)