няўме́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які дрэнна, без умення выконвае сваю працу. І вось — адзін уніз імкне, Ляціць так лёгка, нібы ў сне, За ім — аж група цэлая. І не шанцуе толькі мне: Валюся ў снег, няўмелы, я. Кірэенка. // Які выяўляе няўменне рабіць што‑н., карыстацца чым‑н. Няўмелыя рукі.
2. Які робіцца без належнага ўмення. Разгубіўшыся, Таццяна рабіла няўмелыя і няўдалыя спробы супакоіць дзіця. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прадыхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Уздыхнуць на поўныя грудзі.
•••
Не прадыхнуць — а) пра духату, дрэнны пах, ад чаго цяжка дыхаць. Узімку — сцюжа дзьме, а ўлетку — ад духаты і смуроду не прадыхнуць. Гарэцкі; б) перан. Пра вялікую колькасць, мноства чаго‑н. [Галя:] — Ведаеце, ён так не ў пару захварэў. Вось дома трэба сядзець, бюлетэнь выпісалі, а ў нас жа год канчаецца, работы гэтулькі, што не прадыхнуць. Радкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праклён, ‑у, м.
1. Лаянкавае слова, лаянка, абурэнне. Але Базыль, не зважаючы на лаянку і праклёны жонкі, хутка прапаў у чорных дзвярах сянец... Нікановіч. — Каб на вас халера, — паслала.. [Алаіза] некаму праклён. Арабей.
2. Крайняе асуджэнне, якое суправаджаецца злавесным прадраканнем, пажаданнем. — Праклён вайне! — вось што.. [Томас] сказаў. Васілёнак.
3. у знач. выкл. Ужываецца для выказвання гневу, раздражнення, абурэння. [Клюге:] Але ніхто не думае здавацца, Ніхто не трусіць... О, праклён!.. Бачыла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перарадзі́цца, ‑раджуся, ‑родзішся, ‑родзіцца; зак.
1. Рэзка змяніцца, стаць зусім іншым. Быццам ніхто пра яго, даваеннага, паганага слова сказаць не мог, а прыйшлі немцы — перарадзіўся чалавек. Быкаў. Можна дапусціць, што на вайне чалавек перарадзіўся, стаў лепшым, але з апавядання гэтага не відаць. «ЛіМ».
2. Страціць свае папярэднія каштоўныя якасці, уласцівасці; вырадзіцца. Пшаніца перарадзілася. □ [Папас Ігнатавіч:] — Здавалася б, ненатуральна, свойская яблыня не можа перарадзіцца, а вось жа перарадзілася. Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
панасі́ць, ‑нашу, ‑носіш, ‑носіць; зак., каго-што.
1. Перанесці, перамясціць з аднаго месца ў другое ўсіх, многіх або ўсё, многае. Мы хвіліны не спачылі, Усё чысценька пажалі, Усё ў копы нанасілі. Глебка.
2. Разм. Прывесці ў непрыгодны для нашэння стан (пра вопратку, абутак).
3. Насіць некаторы час. У.. [Якімкі] цяпер сапраўдны пісталет! Новенькі.. Толькі вось кабуры няма. Ды нічога, пакуль што можна і ў кішэні панасіць. Курто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паса́г, ‑у, м.
Маёмасць, якую давалі бацькі або родзічы маладой, калі тая выходзіла замуж. У таго [Рыгора] дзяцей усяго двое было: сын ды дачка, і ён дачцэ ў пасаг даў дзесяць дзесяцін зямлі. Галавач. Марцін жэніцца на гандляровай дачцэ, бярэ ў пасаг грошы і тут, у горадзе, вялікі дом з лясной крамай. Карпюк. [Міхась:] Але, не ўсе ж на пасаг квапяцца. Вось я таксама з батрачкай жанюся. Козел.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасі́ў, ‑сіву, м.
1. Менш ініцыятыўная, менш дзённая частка калектыву. І пра гэта сельсавет Выкладзе ўсе даныя: Што ж, Антон Бялевіч быў, — Дакумент не выліняў — Не насіў, а наш актыў, Нашу вёў ён лінію. Бялевіч.
2. Спец. Сукупнасць даўгоў і абавязацельстваў прадпрыемства; проціл. актыў. // перан. Адмоўныя бакі, недахопы каго‑, чаго‑н. Вось так і сталася. З актыўнага, прыкладнага — у насіў. Шынклер.
3. Спец. Залежны стан дзеяслова.
[Ад лац. passivus — нядзейны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скаламу́ціць, ‑мучу, ‑муціш, ‑муціць; зак., што.
1. Зрабіць мутным, узбоўтаным. — Ах! — даўбешкаю махнуў, Цэліўся па палі. Але міма дзеўбануў, Скаламуціў хвалі. Калачынскі. // перан. Зрабіць няясным, заблытаным. [Тэатр] вытузаў сілу, разблытаў нервы, скаламуціў жыццё... Гартны.
2. перан. Вывесці са стану спакою; устрывожыць, усхваляваць.
•••
Вады не скаламуціць — тое, што і вады не замуціць. А вось і сам Стафан з маладымі, але густаватымі ўжо вусамі — ціхі, вады не скаламуціць. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спрадве́чнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць спрадвечнага.
2. Быццё. Злівайся зноў з сям’ёю рыб лятучых, З хмар навальнічных дажджавой вадой. Плыві і падначальвайся парадку Спрадвечнасці — пірогі без грабца — Дзе ўжо, здаецца, і табе пачатку Няма і не прадбачыцца канца. Куляшоў. // Тое, што існуе здаўна. І вось робіцца цуд. Раптам сярод гэтай спрадвечнасці вы бачыце новенькі дах дома, што высіцца над макаўкамі лістоўніц і сосен. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стра́шна,
1. Прысл. да страшны.
2. безас. у знач. вык. Пра пачуццё страху, якое зведаў, зазнаў хто‑н. Мне страшна, але іду. Колас. Гвардыян раптам адчуў, што сапраўды яму страшна. Зарэцкі. / з інф. Вось як нялёгка дараваць Табе віну маю старую! І страшна мне сябе спытаць: «А сам сабе я ці дарую?» Гілевіч. Страшна падумаць, што магло б быць, каб эпідэмія разгулялася ў раёне. М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)