пры́хамаць, ‑і, ж.
Абл. Капрыз, недарэчнае, надуманае жаданне. І калі паны ў абедзвюх паэмах дзейнічаюць толькі па ўласнаму капрызу, прыхамаці, .. то і гусляр і Бандароўна паўстаюць як увасабленне народнай сціпласці. Навуменка. Што за прыхамаць была, Калі моўчкі брыгадзіра Ты увагай абышла? Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ро́згалас, ‑у, м.
Абл. Рэха, адгалоскі. Я свой звон ход у ход Размахну, як ніхто і ніколі; Аж ад рук і ад хмур вежы рухне падмур, Толькі розгалас пойдзе па полі. Купала. Шырокі розгалас здабудуць гэтыя крылатыя словы, нібы выдыхнутыя адным сэрцам. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скасава́цца, ‑суюся, ‑суешся, ‑суецца; зак.
1. Быць адмененым, ліквідавацца. Дрыжыць нездарма ён [бог]: заўзята Да бога бяда ўжо сунецца — Па скарачэнню штатаў Пасада яго скасуецца. Макаль.
2. Абл. Збянтэжыцца, разгубіцца. Лабановіч стараўся не скасавацца перад Саханюком і паказаць сваю школу з найлепшага боку. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
станаві́ты, ‑ая, ‑ае.
Абл. Паважны, самавіты. Васіль зайшоў да свайго прыяцеля Кандрата Біркі. ...Сюды падышоў яшчэ і Сымон Бруй, станавіты на выгляд мужык, разважлівы і спакойны. Колас. // Спакойны, ураўнаважаны. Станавіты характар. // Гаспадарлівы; заможны. — Каторыя .. станавітыя, гаспадары, тыя богу дзякуюць — парадак прыходзіць. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стаўчы́ся, стаўчэцца; стаўкуцца; пр. стоўкся, стаўклася, ‑лося; зак.
1. Стаць дробным, мяккім у выніку таўчэння. Соль дробна стаўклася.
2. Ачысціцца ад шалупіння.
3. У працэсе таўчэння змяшацца. Авёс з пшаніцай добра стаўкліся.
4. Абл. Стоўпіцца, сабрацца ў гурт. Каровы стаўкліся ў кучу. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сто́ўпіць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак., каго-што.
1. Сабраць у гурт. Стоўпіць кароў каля сажалкі.
2. Абл. Умясціць, утоўпіць. Хлопцы занеслі проста ў залу пяць мяшкоў арэхаў. Іх, шчыра кажучы, можна было стоўпіць і ў тры, але ж калі больш — неяк салідней. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
струча́сты і стручы́сты, ‑ая, ‑ае.
Абл. Такі, у якога многа струкоў. А стручасты! Струкі — па дванаццаць гарошын! Дубоўка. Казачнік вельмі добра ведае, што казка абавязкова патрабуе добрай выдумкі, перабольшання. Таму ў яго калі стручысты гарох — дык абавязкова, па дванаццаць гарошын у струку. Сіпакоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сча́ўраць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і счаўрэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
Абл. Счахнуць, зачахнуць. — Не толькі снапок, а і нізкі калгасны паклон нашай навуцы, каб яна ніколі не адрывалася ад зямлі-маці, бо хто ад яе адарвецца, — змарнее, счаўрае, — па-філасофску зазначыў Васіль. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хайлу́к, ‑а, м.
Абл. Вавёрчына гняздо. [Зоська:] — О-о, гэта яна [вавёрка] можа. Нядаўна маміны грыбы, што сушыліся пад страхою, таксама забрала і перанесла ў хайлук, у гняздо сваё. Ляўданскі. Ужо каля самага поля ў густых пасадках сасонніку Міхась натрапіў на вавёрчын хайлук. Бяспалы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хапатлі́вы, ‑ая, ‑ае.
Абл. Паспешлівы, таропкі. Потым пачуліся хапатлівыя рухі, успыхнула запалка, і Васіль адхіснуўся. Шашкоў. Васіль хутчэй угадаў, чым разгледзеў Праксэдзіну хапатлівую хаду. Шарахоўскі. // Які спяшаецца што‑н. рабіць. [Жанчына] хапатлівымі пальцамі развязала вузлікі, з размаху разгарнула хустачку па ўсёй далоні. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)