сталя́р, ‑а, м.

Рабочы, спецыяліст па тонкай і дэтальнай апрацоўцы драўніны і вырабах з яе. — Хто гэта? — спытаўся я. — Сталяр сякі-такі, — адказаў Мікола. — Вокны робіць у нас. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уда́лечы, прысл.

Абл. Удалечыні. Усё ўдалечы зацягнула дымам. Мележ. А трава высокая, густая, Не акінуць вокам луг такі, То бяжыць і ўдалечы знікае, То падходзіць блізка да ракі. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фра́ер, ‑а, м.

Разм. пагард. Пра франтаватага, пустога чалавека. [Сяргей:] — І мой сябрук, Толька Авераў, таксама цяпер дома. — Толька? — Ага. Там такі, пішуць, фраер, зямлі пад сабой не чуе. Ракітны.

[Ад ням. Freier — жаніх.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шпе́гаўскі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае адносіны да шпега, належыць шпегу; такі, як у шпега. Гаспадыня злаўмысна прачыніла дзверы, і ў вузкай шчыліне блішчаў агеньчык яе шпегаўскіх вачэй. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гравю́ра, ‑ы, ж.

1. Малюнак, выразаны на гладкай паверхні цвёрдага матэрыялу (дрэва, металу, шкла), а таксама адбітак такога малюнка на паперы.

2. Від графікі, у якім выявай з’яўляецца такі малюнак.

[Фр. gravure.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бесшаба́шны, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Бестурботны, заліхвацкі. Бесшабашная весялосць.

2. Шалапутны, безразважны. Бесшабашная галава. □ Валя ведала, што мае ўладу над гэтым бесшабашным хлопцам, і ўсё-такі пачынала баяцца яго. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кабе́ціна, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і кабета. Высокая, сухарлявая кабеціна чарнявага воласу — яна была тут старожкаю — прыйшла ў незвычайны рух. Колас. Кацярына згадзілася з Базылём, пераканалася-такі кабеціна... Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́зус, ‑у, м.

1. Складаная, заблытаная справа ў судовай практыцы.

2. Разм. Незвычайны, недарэчны выпадак. — А ў вайну са мной такі выйшаў казус, што чуць з сораму не згарэў... Ракітны.

[Лац. casus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заіка́сты, ‑ая, ‑ае.

Які заікаецца; заіклівы (пра чалавека). Заікастае дзіця. // Такі, як у заікі; з заіканнем. Заікасты голас. □ Пасля цяжкай кантузіі мова.. [Шведзіхі] стала заікастая, і жанчына цяпер саромеецца гаварыць. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зда́тачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да здачы (у 1 знач.). Здатачны пункт. // Такі, па якому праводзяць здачу чаго‑н., які выдаецца пры здачы чаго‑н. Здатачная квітанцыя. Здатачны акт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)