ілжэвучэ́нне і (пасля галосных) лжэвучэ́нне, -я, н.

Выдуманая, фальшывая тэорыя, якая выдаецца за навуковую.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

поўнаўла́дны, -ая, -ае.

Які мае неабмежаваную, поўную ўладу.

П. гаспадар.

|| наз. поўнаўла́ддзе, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пражыццё, -я́, н.

У выразе: на пражыццё — тое, што і на пражытак (гл. пражытак).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пранікне́нне, -я, н.

1. гл. пранікнуць.

2. Пранікнёнасць, глыбокая шчырасць (кніжн.).

Гаварыць з пранікненнем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пратэжы́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак., каму (кніжн.).

Рабіць пратэкцыю.

|| наз. пратэжы́раванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прафілакто́рый, -я, мн. -і, -яў, м. (спец.).

Прафілактычная або лячэбна-прафілактычная ўстанова.

Заводскі п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

працаўладкава́нне, -я, н. (афіц.).

Уладкаванне на працу, забеспячэнне працай каго-н.

П. выпускнікоў вучылішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прашэ́нне, -я, мн. -і, -яў, н. (уст.).

Пісьмовае хадайніцтва аб чым-н.

Падаць п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раздражне́нне, -я, н.

1. гл. раздражніць, раздражніцца.

2. Пачуццё незадаволенасці, злосці.

Сказаць з раздражненнем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўста́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

Масавае ўзброенае выступленне.

П. пад кіраўніцтвам К.

Каліноўскага.