падаклярава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каму, з інф., з дадан. сказам і без дап.

Разм. Паабяцаць што‑н. [Чорны:] — Давай пойдзем разам, браце. Раз я падакляраваў, то без ніякае мітрэнгі мы зараз з табою і сходзім у тую акадэмію. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апанятава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

У прысутнасці панятых вызначыць памеры і ступень якой‑н. шкоды, скласці акт. [Ляснік Якаў:] — Гэтакую сасонку зваліць. Каб заўтра квіток купіў у канторы, а то прыйду апанятую! Лобан. — Апанятаваць тое ворыва трэба, — прапанаваў Якім. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лама́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Паляўнічая стрэльба, якая зараджаецца гатовымі набоямі ў гільзах; пераломнае ружжо. Няхай стрэльба — не ламанка, Але стрэліць — зробіць знак... То не стрэльба, а каханка, Нават старасць ёй не брак. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

знаццё, ‑я, н.

Разм. (звычайна са словамі «каб жа»). Веданне, прадбачанне. Ігнат вінавата ўсміхнуўся: — Каб жа знаццё, то і сам бы нешта прыдумаў. Чыгрынаў. Каб жа знаццё, што будзе такое, няхай бы Казік, шалахвост гэты, заставаўся адзін. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жы́ўчык, ‑а, м.

1. Разм. Прыкметнае біццё артэрыі (пераважна на скроні); нервовае торганне павека. [Верхаводка:] І наогул, давай пра жонку не будзем. А то ў мяне ажно жыўчык пад вокам пачаў дрыжаць. Вось, бачыш? Губарэвіч.

2. Мужчынская палавая клетка; сперматазоід.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замы́ліцца, ‑ліцца; зак.

Стаміцца, змучыцца, пакрыцца пенай (пра каня). Араць бы яшчэ нішто, каб конь сталы, а то .. бяжыць-бяжыць, што не справіцца за плугам ісці, засапецца, замыліцца, стане. Крапіва.

замылі́цца, ‑лю́ся, ‑лі́шся, ‑лі́цца; зак.

Разм. Падтуліць, сцяць вусны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зацугля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго.

Закласці ў рот каню цуглі; закілзаць. — Зацугляй каня, а то, глядзі, разнясе! — крыкнуў наўздагон селяніну другі фурманшчык. Колас. / у перан. ужыв. Усе дзівіліся, як Юлька зацугляла Анкуду, шалёную дурноту з галавы выбіла. Карамазаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вэ́ндзаць ’пракурваць на дыме мяса, вэндзіць’ (КЭС, лаг.), вэ́ндзаны. Таго ж паходжання, што і вэ́ндзіць (гл.), г. зн. запазычанне з польск. мовы (але вэ́ндзаць адлюстроўвае іншы марфалагічны дзеяслоўны тып). Але паколькі ў польск. мове іменна такой формы няма (гл. Варш. сл.), то можна лічыць, што ў бел. мове гэта марфалагічны неалагізм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вяхір ’Columba palumbus L.’ (БРС, Інстр. II, КТС). Рус. вяхир, дыял. вяхерь ’тс’ (Даль). Пра бел. слова (яўна кніжны характар) можна думаць, што яно з рускай мовы. Што датычыцца рус. вяхирь, то ў Фасмера яно суадносіцца з вятютень, якое далей да вячить і вякать, што, відаць, вельмі няпэўна. Параўн. яшчэ вяціцінь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Казя́рка ’стары падраны кажушок’ (лаг., КЭС). Утварэнне па тыпу кажарка ад козі ’казіны’, магчыма, для адмоўнай характарыстыкі рэаліі. Пераноснае ўжыванне заонімаў (тыпу воўк, вуж, сабака і інш.) для адмоўнай характарыстыкі розных з’яў, рэалій і інш. шырока вядома. Параўн., у Грынчэнкі, 2, 265: «Козиний кожух, а вербові дрова, то й смерть готова».

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)