падбе́л, ‑у, м.
Лекавая расліна сямейства складанакветных з шырокімі лістамі, пакрытымі спаднізу белымі варсінкамі, і жоўтымі кветкамі. На рачных абрывах гараць залатыя чародкі падбелу з яшчэ кволымі бязлістымі сцяблінкамі. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чартапало́х, ‑у, М ‑лосе, м.
Двух- або шматгадовая расліна сямейства складанакветных, калючае пустазелле з перыстарассечаным лісцем і пурпуровымі кветкамі. Каля паркана, якім быў адгароджаны касцёл, рос чартапалох і палын. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Пузы́рнік ’расліна мыльнік, Saponaria officinalis L.’ (віл., Кіс.); параўн. укр. пузырник ’расліна Colutea arbonencens L.’, рус. пузырник ’пухірнік, расліна Cucubalus L.’ Да пузыр j, назва ўзнікла ад пеністых пухіроў, што ўзнікаюць пры расціранні расліны ў вадзе. Па знешняму выгляду (наяўнасць уздуццяў — пухіроў) тлумачаць украінскія і рускія назвы раслін, параўн. ЕСУМ, 4, 628.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жы́ціца ’расліна Bromus arvensis L.’ (Касп.). Польск. życica ’расліна Lolium L.’, дыял. ’Elymus L.’ Ад асновы, прадстаўленай у слове жыт‑а (гл.), з суфіксам ‑іца на метанімічнай падставе пераносу.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ака́нт, ‑а і ‑у, М ‑нце, м.
1. ‑у. Паўднёвая травяністая расліна з вялікім лісцем, размешчаным разеткай.
2. ‑а. Спец. Скульптурнае ўпрыгожанне капітэлі, карніза і пад. у выглядзе лісцяў гэтай расліны.
[Грэч. akanthos.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
куко́ль 1, ‑ю, м.
Аднагадовая травяністая расліна сямейства гваздзіковых пераважна з ружовымі кветкамі і ядавітым насеннем; пустазелле, якое расце сярод злакаў.
куко́ль 2, ‑я, м.
Манаскі галаўны ўбор у выглядзе капюшона.
[Ад лац. cucullus — капюшон.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гіяцы́нт, ‑у, М ‑нце, м.
1. Травяністая расліна сямейства лілейных з прадаўгаватымі вузкімі лістамі і пахучымі кветкамі.
2. Назва некаторых каштоўных камянёў (гранату, аметысту і інш.) жоўтага, чырвонага або аранжавага колеру.
[Ад імя старажытнагрэчаскага міфічнага юнака, якога быццам забіў Апалон і ператварыў у кветку.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тлушча́нка ’расліна Pinguicula L.’ (Кіс.)· Калька лацінскай назвы расліны, параўн. лац. pinguiculus, памянці, ад pinguis ’тлусты, тоўсты’, укр. товстя́нка ’расліна Pinguicula L.’, рус. жиря́нка ’тс’ з-за мясістасці лістоў расліны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кве́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.
1. Орган размнажэння ў раслін з венчыкам з пялёсткаў вакол песціка і тычынак.
Апылкаванне кветак.
2. Травяністая расліна, якая прыгожа і пахуча цвіце.
Палявыя кветкі.
Садовыя кветкі.
|| памянш.-ласк. кве́тачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым. кве́тачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
малі́ны, -лі́н, адз. -а, -ы, ж.
1. Паўхмызняковая расліна сямейства ружакветных з салодкімі чырвонымі ягадамі, а таксама самі яе ягады.
Лясныя м.
Садовыя м.
Не быць каліне малінаю (прыказка).
2. толькі адз. Аб чым-н. вельмі прыемным (разм.).
Не жыццё, а маліна.
|| прым. малі́навы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Малінавае варэнне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)