аб’ектыві́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з аб’ектывізмам (у 2 знач.). Аб’ектывісцкі погляд на гісторыю, а Максім Багдановіч дасканала разумеў згубны для мастацтва халодна-абыякавый, аб’ектывісцкі падыход да жыццёвых з’яў. Майхровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маляры́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да малярыі. Малярыйныя захворванні. // Які з’яўляецца крыніцай малярыі. Малярыйны камар. Малярыйная мясцовасць.

2. Звязаны з мерапрыемствамі па барацьбе з малярыяй. Малярыйная станцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раздражня́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які хутка прыходзіць у стан раздражнення; уразлівы, чуллівы (пра чалавека).

2. Звязаны з уздзеяннем якога‑н. раздражняльніка на арганізм або на асобны орган. Раздражняльны працэс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скакавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які належыць да пароды коней з высокімі бегавымі якасцямі. Скакавы конь.

2. Які мае адносіны да конскіх скачак, звязаны з імі. Скакавы іпадром. Скакавыя спаборніцтвы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

харэаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да харэаграфіі, звязаны з харэаграфіяй. Харэаграфічнае мастацтва. □ Апрача харавога і драматычнага гуртка, існаваў і харэаграфічны, які выступаў на канцэртах з мастацкай гімнастыкай. Мядзёлка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ша́пачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да шапкі; звязаны з вырабам, продажам шапак. Шапачная тканіна. Шапачная майстэрня. Шапачная вытворчасць.

•••

На (пад) шапачны разбор гл. разбор.

Шапачнае знаёмства гл. знаёмства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Маёмасць, ма́емасць, ма́імысьць ’рэчы, прадметы, каштоўнасці, якія знаходзяцца ў чыім-небудзь уладанні’ (ТСБМ, Касп., Гарэц., Бяльк.) — аддзеепрыметнікавае ўтварэнне ад маёмы, маімый ’наяўны, той, што ёсць’ (Бяльк.), як вядомы, знаёмы і суф. ‑асць. Сюды ж навуковы тэрмін — новаўтварэнне (калька) маёмаснызвязаны з уладаннем’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

многабако́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае некалькі бакоў. Многабаковая прызма.

2. Звязаны з некалькімі зацікаўленымі бакамі, з многімі ўдзельнікамі. Многабаковы дагавор.

3. Які адрозніваецца разнастайнасцю; рознабаковы. Дыскусія насіла многабаковы характар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пансіёнскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пансіёна, пансіянераў, належыць пансіёну. Пансіёнскі будынак. // Звязаны з пансіёнам, з навучаннем у ім. Пансіёнскае жыццё. // Уласцівы пансіёну, такі, як у пансіёне. Пансіёнскі жаргон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аса́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да асады ​1 (у 1 знач.), звязаны з асадай. Асаднае становішча. Асадны рэжым. // Прызначаны для асады. Асадная артылерыя. Асадныя вежы.

•••

Асадныя сяляне гл. селянін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)