зруйнава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак., што.

Разбурыць, ператварыць у руіны або знішчыць.

|| наз. зруйнава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

імправіза́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто імправізуе або здольны імправізаваць.

|| прым. імправіза́тарскі, -ая, -ае.

І. талент.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калары́метр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыбор для вымярэння колькасці цеплыні (у калорыях), якая вылучаецца або паглынаецца целам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калча́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (гіст.).

Скураная або драўляная сумка, чахол для стрэл.

|| прым. калча́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лесаво́з, -а, мн. -ы, -аў, м.

Від транспарту, судна або аўтамашына для перавозкі лесу.

|| прым. лесаво́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

махе́р, -у, м.

Шэрсць коз ангорскай пароды або выраб з гэтай шэрсці.

|| прым. махе́равы, -ая, -ае.

М. шалік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

металі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м. (разм.)

1. Рабочы металапрамысловасці.

2. Выканаўца або прыхільнік рок-музыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

міжра́ддзе, -я, мн. -і, -яў, н.

Прастора, адлегласць паміж радамі пасаджаных або пасеяных раслін.

|| прым. міжра́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

многаступе́нны, -ая, -ае.

Які праходзіць рад ступеней або адбываецца па ступенях, перыядах.

Многаступенныя выбары.

|| наз. многаступе́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мяша́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м. (разм.).

Жывёліна або расліна, якая паходзіць ад скрыжавання двух розных відаў, парод.