нерэі́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі — марская німфа, адна з дачок бога мора Нерэя.

2. Спец. Кольчаты марскі чарвяк.

[Грэч. Nērēis — дачка Нерэя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

назубі́ць, ‑зублю, ‑зубіш, ‑зубіць; зак., што і чаго.

Спец. Навастрыць, наразаючы або насякаючы зубцы. Натачы, кавалёк, Вострым-востра сярпок, Адпусці, назубі, загартуй. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

налёжка, ‑і, ДМ ‑жцы, ж.

Спец. Брак, пляма на тканіне ад сутыкнення яе з дрэнна прасушанай фарбай пры запарванні. Налёжка на тканіне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нама́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. намазаць (у 1, 5 знач.).

2. Спец. Тое, што намазана на чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наркатызава́цца, ‑зуюся, ‑зуешся, ‑зуецца; зак. і незак.

Спец.

1. Падвергнуцца (падвяргацца) уздзеянню наркозу; быць у стане наркозу.

2. толькі незак. Зал. да наркатызаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нафармава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак., чаго.

Спец.

1. Нарабіць формаў для адліўкі чаго‑н.

2. Фармуючы, вырабіць у якой‑н. колькасці. Нафармаваць цэглы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папуля́цыя, ‑і, ж.

Спец. Сукупнасць асобін аднаго віду жывёл або раслін, якія займаюць пэўную тэрыторыю і ўзнаўляюць сябе на працягу вялікай колькасці пакаленняў.

[Ад лац. populus — насельніцтва.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

параліза́тар, ‑у, м.

Спец.

1. Вонкавае раздражненне, у выніку якога растарможваецца рэфлекс. Паралізатар тармажэння.

2. У хіміі — рэчыва, якое запавольвае хуткасць каталітычных рэакцый.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

безадхо́дны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які не дае адходаў у вытворчым працэсе. Вялікую эканамічную і экалагічную выгаду нясе народнай гаспадарцы ўкараненне безадходных тэхналогій. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затушава́ць, ‑шую, ‑шуеш, ‑шуе; зак., што.

1. Спец. Нанесці цені, пакрыць тушоўкай. Затушаваць малюнак.

2. перан. Згладзіць, зрабіць менш выразным, прыкметным. Затушаваць супярэчнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)