пераме́л, ‑у, м.

Неглыбокае месца на ўсю шырыню ракі. Цяпер плыткі перамел зарос чаротам, рагазою, па ім як не слалася ніцая лаза. Сачанка. Назаўтра мароз хоць і памацнеў крыху, але яго моцы яшчэ не хапала на тое, каб надзейна стала рака, хоць на перамеле. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапрасі́ць, ‑прашу, ‑просіш, ‑просіць; зак., каго і без дап.

Угаварыць каго‑н. прабачыць за правіннасць; папрасіць прабачэння. [Зоська:] Ты ўгнявіў яго, Сымонка! Дазволь — я пабягу і перапрашу. Купала. Мне хацелася.. перапрасіць дзеда за тое, што пры жыцці я не слухаў яго і дражніўся з ім. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пісьмёны, ‑аў; адз. няма.

1. Пісьмовыя знакі, літары, пераважна старажытныя.

2. Уст. Сістэма графічных знакаў, якія ўжываюцца для пісьма; тое, што напісана з дапамогай гэтых знакаў. Літаратурная мова ўкраінскіх і беларускіх пісьмёнаў перыяду [XIV–XVIII стст.] была настолькі блізкай, што часта вельмі цяжка вызначыць розніцу паміж імі. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́крыў, ‑крыва, м.

Тое, што і покрыва. А ручаіны стараюцца: нясуць жоўтую ваду з поля.., узрываюць ледзяны пакрыў ракі. Лужанін. Затое буйна разросся сад — яблыні і грушы так сашчапіліся голлем, што стварылі суцэльны пакрыў. Навуменка. Пад покрывам зімовай ночы партызаны падкрадаюцца да варожай камендатуры. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагрукаце́ць, ‑качу, ‑каціш, ‑каціць; зак.

Разм. Тое, што і прагрукатаць. І выплыў сам жалобны спеў Над жудасцю пакут. І тры разы прагрукацеў Па мёртваму салют. Броўка. Прагрукацеў міма маняўровы паравоз, цягнучы за сабою цыстэрны. Васілёнак. Вазок прагрукацеў праз усю вуліцу, спыніўся ля крайняй хаты. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пракалупа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм.

1. Калупаючы, зрабіць адтуліну ў чым‑н. Саўка пракалупаў нажом шырэй шчылінку і зрабіў з яе вочка, праз якое можна было глядзець сёе-тое з таго, што рабілася ў лесе. Колас.

2. і без дап. Калупаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасце́рціся, ‑сцярэцца; пр. прасцёрся, ‑сцерлася; зак.

Разм. Тое, што і распасцерціся (у 2, 3 знач.). Ён [аграном] едзе Шляхам векавым, Зямлёй зялёнай цешыцца. Раён прасцёрся перад ім, Як на далоні, свеціцца. Броўка. Неабдымная пустата прасцерлася наўкола. Гамолка. Шырокі і свабодны шлях Табе прасцёрся цераз далі... Буйло.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыку́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; ‑куём, ‑куяце; зак., каго-што.

Тое, што і прыкаваць. Якім бы светлым быў шырокі свет, Каб на ланцуг прыкуць забойцаў банды! Панчанка. [Марыля] зрабіла крок да дзвярэй, хацела бегчы за сынам, пераняць яго, але спакойныя вочы старога прыкулі яе да месца. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыме́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прымешваць ​2 — прымяшаць.

2. Тое, што прымешана; прымесь, дамешак. Квас гэты смачны, яго пах адмысловы, у ім адчуеш не толькі водар бярозы, але і травы з прымешкай сасновай жывіцы. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпява́ючы,

1. Дзеепрысл. незак. ад прыпяваць.

2. прысл. Добра, у дастатку (са словам «жыць»). — Гэта ж во які быў, не тое што Васіль. На яфрэйтара ўжо выйшаў, ды бог не даў яму жыткі, а так бы я з ім жыла прыпяваючы, — гаварыла Вара. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)