мардава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; незак., каго.

1. Знясільваць цяжкай працай, марыць. Парабкоў .. [Плышэўскі] мардаваў на полі і на сенажаці ад цямна да цямна. Чарнышэвіч.

2. Разм. Мучыць, прыносіць пакуты. Моцна засела [у Галілея] ўзнятае сходам абурэнне і скрозь мардавала яго назо[й]лівай .. турботай, ад якой стары не ведаў сам куды дзецца. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскуда́хтацца, ‑хчуся, ‑хчашся, ‑хчацца; зак.

1. Пачаць кудахтаць моцна і доўга (пра курэй).

2. перан. Разм. Раскрычацца без толку, без прычыны. [Нічыпар:] — Толькі ж не я збег ад цябе, а ты. Дык чаго ты раскудахталася годы? Асіпенка. — Раскудахталіся! — раптам раззлаваўся Хамутоўскі. — У ступі ды ўступі. Сам ведаю, што рабіць. Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расшчабята́цца, ‑бячуся, ‑бечашся, ‑бечацца; зак.

1. Пачаць моцна і многа шчабятаць (пра птушак). Сарокі расшчабяталіся. □ Галя думае: мабыць, будзе дождж, бо чаго б так расшчабяталася гэтая птушка. Сабаленка.

2. перан. Пачаць многа, ахвотна гаварыць, расказваць. Дзяўчаты расшчабяталіся і павялі гутарку аб розных здарэннях, якія бачылі на працягу дня. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трэ́снуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак., чым і без дап.

Разм. Моцна стукнуцца, ударыцца. Той [швед] трэснуўся ў калідоры галавой аб сценку ды неўзабаве пасля гэтага кінуў хадзіць у школу. Кулакоўскі. [Мужчына] падчапіў нагой тачку і з сілай, разлічана шпурнуў яе ў дуб, аб які яна трэснулася і развалілася на часткі. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ву́рзнуць ’ударыць, стукнуць’ (КСП, Шн., 2; Яўс.); ’стукнуць нагой’ (З нар. сл.); ’хутка выслізнуцца з рук’ (Шат.), ву́рзнуцца ’выцяцца, рэзнуцца’ (Бяльк.); ’моцна ўдарыцца’ (Яўс.). Гукапераймальнае; параўн. таксама чэш. vrznouti ’ударыць, стукнуць’ (адносна якога гл. Махэк₂, 702), магчыма, другаснае збліжэнне з рэ́заць, рэзану́ць, якое як і польск. wyrznąć мае значэнне ’выразаць’ і ’стукнуць, выцяць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Німама́та ’громка (вельмі)’ (Мат. Гом.)* Хутчэй за ўсё з ⁺няма мата, дзе мат ’голас’ (гл.), што можа трактавацца як ’так моцна, што не хапае голасу’, параўн. нямым голасам крычаць ’страшэнна, роспачна крычаць’. Не выключана і іншая версія на базе зыходнага выразу ⁺нямы мат як нямы голас. Ва ўсякім выпадку магчыма кантамінацыя абодвух выразаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Базла́цьмоцна крычаць’ (Сцяшк. МГ). Параўн. рус. дыял. базла́ть ’ілгаць’, базли́ть, базла́нить, база́нить ’крычаць’, базло́ ’горла’. Слова няяснага паходжання. Агляд розных версій гл. Бернекер, 47; Фасмер, 1, 106. Магчыма, гукапераймальнага паходжання, як і грэч. βάζω ’гавару, базікаю’ (аб грэч. слове гл. Фрыск, 1, 206–208). Сюды ж можа адносіцца і базі́каць ’гаварыць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аглабе́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

1. Памянш. да аглобля. Яўген Пятровіч рушыў за Колем, які моцна абхапіў рукамі тонкія аглабелькі. Якімовіч.

2. Дужка ў акулярах, якая закладваецца за вуха. Доктар зірнуў спадылба на ўсіх нас праз свае акуляры, у якіх чамусьці не было правай аглабелькі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

імпрэ́сія, ‑і, ж.

1. Суб’ектыўнае адчуванне, перажыванне; мімалётнае ўражанне, настрой.

2. Кароткі літаратурны твор эмацыянальна-суб’ектыўнага характару. Імпрэсія ў прозе. □ У аўтабіяграфічнай імпрэсіі «З далёкіх пералётаў» Танк любоўна намаляваў вобраз маці-казачніцы з часоў бежанства. У. Калеснік. Стыль лірычнага, гумарыстычнага апавядання або імпрэсіі моцна адрозніваецца, скажам, ад стылю аповесці, рамана. Навуменка.

[Лац. impressio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закліна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Імкнуцца падпарадкаваць каго‑, што‑н. сілай чараў, вядзьмарства, малітваў. Заклінаць змей. Заклінаць ад кулі.

2. Горача прасіць, маліць аб чым‑н. Бацькам заклінаю — не выходзь! — крычала старая. Місько.

3. Моцна лаяць, праклінаць. — Гадаўка! гадаўка!! гадаўка!!! — Адна адну проста заклінае гэтымі брыдкімі словамі. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)