няшко́дны, ‑ая, ‑ае.

Які не з’яўляецца шкодным. Няшкодная вытворчасць. // Які не здатны зрабіць каму‑н. шкоды. Калі быў цвярозы, айчым здаваўся маўклівым і няшкодным чалавекам. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паабга́рваць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Абгарэць у нейкай ступені. Сад быў блізка, каля будынін, дык калі гарэлі ямы, то паабгарвала голле і на яблынях. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нака́ўт, ‑а, М ‑каўце, м.

Стан баксёра ў час бою, калі ён пасля вельмі моцнага ўдару на працягу 10 секунд не можа падняцца і лічыцца пераможаным.

[Англ. knock-out.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неашча́дны, ‑ая, ‑ае.

Які не вызначаецца ашчаднасцю; неэканомны. Неашчадная гаспадыня. □ — Калі я буду такі неашчадны, як цяпер, то праз які тыдзень сам буду шукаць рубля. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́шукавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пошукаў, заняты пошукамі. Пошукавыя работы. □ Пасля вайны, калі на Палессі пачалі разведваць нафту, Віктар падаўся ў пошукавую партыю. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прабасі́ць, ‑башу, ‑басіш, ‑басіць; зак., што і без дап.

Разм. Сказаць што‑н. або праспяваць басам. — Ды нам заседжвацца і няма калі, гаспадынька, — прабасіў салдат. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыбянтэ́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.

Разм. Трохі, злёгку збянтэжыцца. Гушка крыху прыбянтэжыўся, убачыўшы прыстава: гэтакага начальства гэтак блізка бачыць ён не спадзяваўся, калі ішоў сюды. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіня... (гл. сіне...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «сіне...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: сіняблузнік, сінявокі, сінякрылы і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сла́ба,

1. Прысл. да слабы.

2. у знач. вык. Пра дрэнны стан, недахоп чаго‑н. Вясна яшчэ калі будзе, а з кормам ужо зусім слаба. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спо́рыцца, ‑рыцца; незак.

Разм. Ісці паспяхова, удавацца каму‑н. Калі чалавек працуе з ахвотаю, праца ў яго руках спорыцца. Сабаленка. Ураджай радуе, і работа спорыцца. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)