прыва́тнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Прыватны гандляр, прадпрыемец.

|| ж. прыва́тніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. прыва́тніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

псало́мшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Служыцель у царкве, які дапамагае святару пры адпраўленні абрадаў; дзяк.

|| прым. псало́мшчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пустабрэ́х, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

1. Пра сабаку, які брэша без патрэбы.

2. перан. Пра балбатлівага чалавека, пустаслова.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пуцеправо́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Мост, які праходзіць над дарогай або скрыжаваннем дарог.

|| прым. пуцеправо́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пя́дзенік, -а, мн. -і, -аў, м.

Начны матыль-шкоднік, вусені якога, рухаючыся, выгінаюць сярэднюю частку цела, нібы мераюць зямлю пядзямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рабаўла́снік, -а, мн. -і, -аў, м.

Тое, што і рабаўладальнік.

|| ж. рабаўла́сніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. рабаўла́сніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

радые... (а таксама радыя...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які адносіцца да радыю, радыяцыі, напр.: радыелячэнне, радыеізатопы, радыетэрапія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разлу́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто разлучыў, разлучае блізкіх адзін аднаму людзей.

|| ж. разлу́чніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разме́тчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст, які займаецца разметкай чаго-н.

Р. дэталей.

|| ж. разме́тчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рамані́ст¹, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Пісьменнік, аўтар раманаў¹.

|| ж. рамані́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.