вы́мушаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад вымусіць.

2. у знач. прым. Выкліканы неабходнасцю; зроблены не па ўласнаму жаданню. Вымушаны смех. Вымушаная пасадка. □ [Лабановіч] любіў сваю школьную справу, і яму надакучыў вымушаны адрыў ад яе. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кві́нта, ‑ы, ДМ ‑нце, ж.

1. У музыцы — пятая ступень дыятанічнага гукарада. // Інтэрвал, які ахоплівае 5 ступеней.

2. Самая высокая па тону струна скрыпкі і некаторых іншых музычных інструментаў.

•••

Павесіць нос на квінту гл. павесіць.

[Ад лац. quinta — пятая.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кнігано́ша, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай, ж.

1. Прадавец кніг уразнос.

2. Бібліятэкар або грамадскі распаўсюджвальнік, які разносіць кнігі па дамах. Кніганоша стаў жаданым госцем у кожнай хаце. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́мпас, ‑а, м.

Прыбор для вызначэння старон свету, у якім намагнічаная стрэлка паказвае на поўнач. Ісці па компасу. □ У яго [Білі] застаўся адзін толькі компас, і ён зрэдку пазіраў на яго, стараючыся ісці проста на захад. Лынькоў.

[Іт. compasso.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каляда́, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Даўнейшы абрад хаджэння па хатах у калядныя вечары з віншаваннем, велічальнымі песнямі і пад. // Песня, якая спяваецца ў час гэтага абраду. // Падарункі, атрыманыя ад гаспадара за віншаванне, песні. Збіраць каляду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заглыбле́нне, ‑я, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. заглыбляцца — заглыбіцца.

2. Паглыбленне, упадзіна, ямка ў чым‑н. У высокай траве.. ляжалі па крузе сем абчасаных камянёў, а ў цэнтры.. восьмы, з правільна круглым заглыбленнем наверсе. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задуме́ннасць, ‑і, ж.

Стан і ўласцівасць задуменнага. Нейкая дзяўчына, невысокая, без хусткі, ішла да ганка, крыху схіліўшы галаву ў задуменнасці. М. Стральцоў. Арон сядзеў перад акном, і цень глыбокай задуменнасці ўсё яшчэ бегаў па твары. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

залаві́ць, ‑лаўлю, ‑ловіш, ‑ловіць; зак.

Абл.

1. каго-што. Злавіць, захапіць. [Ганна:] Дык ты, Зоська, глядзі, асцерагайся. Чорт яму.. верыў, гатоў яшчэ залазіць дзе адну, ды... Крапіва.

2. Атрымаць (удар). [Мікіта:] Вой! вой! вой! Залавіў па пальцы! Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

залата́р, ‑а, м.

1. Уст. Майстар па вырабу розных рэчаў з золата; ювелір. З граматы 1499 г. нам вядома, што ў гэты час сярод рамеснікаў Мінска налічвалася значная колькасць залатароў. «Беларусь».

2. Даўнейшая іранічная назва асенізатара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зме́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да змены (у 2, 3 знач.); звязаны з работай па зменах. Зменны інжынер. Зменнае заданне. Зменныя брыгады.

2. Які можна змяніць; які перыядычна замяняецца. Зменнае кола. Зменныя лушчыльныя дыскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)