шырокакале́йны, -ая, -ае.

Які мае шырокую чыгуначную каляю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

захва́тывающий

1. прич. які́ (што) захапля́е; см. захва́тыватьI 2;

2. прил., перен. захапля́ючы;

с захва́тывающим интере́сом з захапля́ючай ціка́васцю.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ре́жущий

1. прич. які́ (што) рэ́жа; см. ре́зать;

2. прил., в разн. знач. рэ́жучы; (резкий) рэ́зкі;

ре́жущий свет рэ́зкае святло́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сопровожда́ющий

1. прич. які́ (што) суправаджа́е;

2. прил. суправаджа́льны, адначасо́вы;

сопровожда́ющие обстоя́тельства суправаджа́льныя (адначасо́выя) акалі́чнасці;

3. сущ. суправаджа́льнік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вольнанаёмны, -ая, -ае.

1. Які працуе або выконваецца па вольным найме.

В. рабочы.

2. Які працуе ў ваенным ведамстве, але не з’яўляецца ваеннаслужачым.

В. персанал.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адзічэ́лы, -ая, -ае.

1. Які стаў дзікім, здзічэў.

А. кот.

А. сад.

2. перан. Які выражае дзікасць.

А. выгляд.

А. позірк.

|| наз. адзічэ́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акасцяне́лы, -ая, -ае.

1. Які ператварыўся ў косць, зацвярдзелы.

А. храсток.

2. перан. Які страціў гнуткасць, здольнасць развівацца; застылы.

А. погляд.

|| наз. акасцяне́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ахо́ўны, -ая, -ае.

1. Які нясе ахову або ахоўваецца.

Ахоўная зона.

Ахоўная служба.

2. Які засцерагае, ахоўвае ад чаго-н. шкоднага.

Ахоўнае лесанасаджэнне.

Ахоўныя акуляры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бесхрыбе́тны, -ая, -ае (разм.).

1. Які не мае хрыбта, пазваночніка.

2. перан. Які не мае цвёрдага характару, пэўнай лініі паводзін; беспрынцыповы.

|| наз. бесхрыбе́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

го́рны¹, -ая, -ае.

1. гл. гара.

2. Які здабываецца з нетраў зямлі.

Горныя пароды.

3. Які адносіцца да распрацоўкі зямных нетраў.

Г. камбайн.

Горныя работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)