інфармава́ны, -ая, -ае.

Добра дасведчаны ў чым-н., які валодае падрабязнай інфармацыяй адносна чаго-н.

|| наз. інфармава́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кажуры́на, -ы, мн. -ры́н, ж. (разм.).

1. Кавалак аўчыны.

2. Тоўстая скура на чым-н. (яблыку, бульбе і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́нькаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Назойліва прасіць аб чым-н., скардзіцца на што-н.

|| наз. ка́ньканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ляўша́, -ы́, Т -о́й (-о́ю), мн. -ы́, -о́й, м. і ж.

Той, хто валодае левай рукой лепш, чым правай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маскіро́ўка, -і, ДМ -ро́ўцы, ж.

1. гл. маскіраваць.

2. мн. -і, -ро́вак. Тое, чым маскіруюць, маскіруюцца.

Зняць маскіроўку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наса́ліць, -лю, -ліш, -ліць; зак., што (разм.).

Намазаць, нацерці чым-н. тлустым.

Н. валасы.

|| незак. наса́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насо́ваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., чаго.

Засоўваючы ўнутр чаго-н., напоўніць чым-н.

Н. розных рэчаў у чамадан.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

недаўме́нне, -я, н.

Здзіўленне, сумненне, стан нерашучасці як вынік неразумення чаго-н., няяснасці ў чым-н.

Быць у недаўменні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неразбяры́ха, -і, ДМ -ры́се, ж. (разм.).

Заблытанае становішча, адсутнасць парадку, яснасці ў чым-н.

Н. ў вядзенні дакументаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паабмо́тваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Абматаць чым-н. усё, многае або ўсіх, многіх.

П. ногі анучамі.