Балага́н (БРС) ’будова для хавання бульбы’ (Шушк.), балага́нчик (Касп.). Рус. балага́н, укр. балага́н. Запазычанне (праз цюрк. мовы) з перс. balaχanä ’верхні пакой, пакой над галоўным уваходам’. Локач, 17; Фасмер, 1, 112. Параўн. яшчэ Шанскі, 1, Б, 18–19.
Бала́ґан ’беспарадак’ (тураў., Г. А. Цыхун, вусн. паведамл.). Націск і выбухное ґ сведчаць аб запазычанні з польск. дыял. bałagan. Але (паводле Варш. сл.) у польск. няма такога значэння. Таму лепш лічыць запазычаннем з рус. мовы. Аб паходжанні слова гл. балага́н (якое таксама мае пераноснае значэнне ’беспарадак’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ко́рак 1 ’вонкавы адмерлы слой кары’ (ТСБМ). Словаўтварэнне сведчыць аб запазычанні з польск. korek ’тс’ (Слаўскі, 2, 485). Запазычанне корак 2 (гл.) і корак 3 (гл.) адбывалася аўтаномна ў розны час.
Ко́рак 2 ’каблук’ (Мат. Гом.), ’абцас’ (Бяльк., Нас.). Укр. корок ’тс’. Запазычанне з польскай мовы (XVI ст.) (Слаўскі, 2, 484). Гл. корак 1 і корак 3.
Ко́рак 3 ’корак, затычка’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Сцяшк., ТС). Параўн. польск. korek (там жа, 503). Пазнейшае запазычанне з польскай мовы (XVIII–XIX стст.). Гл. корак 1 і корак 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дре́гка ’дрогка, труска’ (Бяльк.). Гл. дро́гкі. Лексема з беларускай тэрыторыі з вакалізмам «е» не прыводзіцца наогул у падрабязным этымалагічным слоўніку прасл. мовы (гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 138, дзе пад праформай *drъgъkъjь прыводзіцца толькі бел. дро́гкі і рус. смал. дре́хкий). Але ўсё сведчыць аб тым, што і формы з вакалізмам «о», і формы з вакалізмам «е» канцэнтраваліся фактычна на беларускай этнічнай тэрыторыі, г. зн. што прасл. лексема *drъgъkъjь (можна дадаць і яе варыянт *drьgъkъjь) з’яўляецца праславянскім дыялектызмам бел. мовы, што вельмі важна для гісторыі праславянскіх дыялектаў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́раб (БРС, Гарэц., Шат., Бяльк.), вы́раба ’вырабатка’ (Яруш.), выро́ба ’працэс выраблення посуду’ (Вярэн.). Укр. ви́ріб, польск. wyrób, чэш. výroba ’вытворчасць, выраб’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад вырабіць, неалагізм пачатку XX ст. (Гіст. мовы, 2, 140).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вярхо́ўнік (гіст.) ’начальнік, старшыня справы’ (БРС), укр. верховник, рус. верховник, ст.-рус. верховникъ, врьховникъ ’асоба, якая валодае вярхоўнай уладай, начальнік’; ’служка пры двары, дваровы’ (з XV ст.). Бел. лексема запазычана з рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вяшча́ць (БРС, Крывіч, КТС). Укр. віщати, віщувати, рус. вещать, ст.-слав. вѣштати, вѣштавати, вѣщати. Паводле Жураўскага, Мат. да V Міжн. з’езда слав., 51, запазычана з царкоўнаславянскай мовы праз рускую. Далей да вешчы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гандэ́лак ’закусачная’ (Сцяшк.). Па паходжанню памяншальная форма ад дыял. га́ндэль ’гандаль’, запазычанага з польск. мовы (гл. га́ндаль). Гандэ́лак ’закусачная’ утварылася на базе іншага значэння зыходнага га́ндэль, менавіта ’гандлёвае прадпрыемства’, вядомага ў польск. мове.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гяу́р ’назва іншавераў у мусульман’. Рус. гяу́р ’тс’. Запазычанне непасрэдна з рус. мовы. У рус. мове з тур. giaur, перс. gäbr, а гэта з араб. kāfir ’няверны’. Гл. Локач, 50; Фасмер, 1, 480.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дабраду́шны ’дабрадушны’ (БРС). Рус. доброду́шный, укр. доброду́шний. У рус. мове гэта словаўтваральная калька з грэч. εὔψυχος. Гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 146. Бел. і ўкр. словы, мабыць, з’яўляюцца запазычаннем з рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ма́ленька ’мала’ (калінк., З нар. сл.) можна лічыць працягам ст.-рус. маленько ’трохі’, ’нядоўга’ (XV ст.). Да ма́ленькі, малы́ (гл.). Аднак націск на ма‑ можа сведчыць аб запазычанні з рус. мовы (ад старавераў).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)