мясцо́вы, -ая, -ае.
1. Звязаны з пэўнай мясцовасцю, уласцівы гэтай мясцовасці.
Мясцовыя гаворкі.
М. час.
2. Які дзейнічае толькі ў межах пэўнай тэрыторыі; не агульнадзяржаўны.
Мясцовыя Саветы дэпутатаў.
3. Які жыве ў пэўнай мясцовасці; не прыезджы, тутэйшы.
Мясцовыя жыхары.
4. Які робіцца ў пэўнай мясцовасці; не прывазны.
Мясцовыя тавары.
5. Які пашырае сваё дзеянне толькі на частку чаго-н. цэлага; не агульны.
Мясцовае запаленне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Прыду́рак экспр. ’прыбудова; каморка’ (брасл., Сл. ПЗБ). Суфіксальна аформленае запазычанне з літ. priedurà ’тс’, у якім корань звязаны з дзве́ры (гл.), на што таксама паказвае лакалізацыя слова. Стылістычная памета адназначна паказвае на другасную семантычную сувязь з разм. прыду́рак ’дурань’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
азо́т, ‑у, М азоце, м.
Хімічны элемент, бясколерны газ, які не падтрымлівае гарэння, складае значную частку паветра, з’яўляецца адным з галоўных элементаў жыўлення раслін. Атмасферны азот. Звязаны азот.
[Фр. azote ад грэч. a — не‑, без- і zōē — жыццё.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
альбумі́навы, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да альбуміну, звязаны з альбумінам. Альбумінавы завод. Альбумінавая фатаграфічная папера. // Які прыгатаваны з альбуміну, складаецца з альбуміну. Альбумінавая мука. Альбумінавы хлеб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апара́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да апарата, звязаны з апаратам (у 1 знач.).
2. у знач. наз. апара́тная, ‑ай, ж. Памяшканне, дзе размешчана апаратура. Апаратная тэлецэнтра.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
камбінацы́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Які асноўваецца на камбінацыі (у 1 знач.), звязаны з ёй. Камбінацыйныя табліцы.
2. Які асноўваецца на камбінацыі (у 3 знач.). Камбінацыйная гульня ў футбол.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
марадзёрства, ‑а, н.
Учынкі марадзёра; грабеж. Неўзабаве .. [Шусту] і самому давялося пераканацца, што атрад слаба звязаны з насельніцтвам: усё цяжэй было здабываць прадукты харчавання, пракідаліся нават выпадкі марадзёрства. Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
да́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дачы 2. Дачны поезд. □ Апынуўшыся па-за сценамі дачнага дома, сябры ўздыхнулі лягчэй. Колас. // Звязаны са знаходжаннем на дачы. Дачны сезон.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
балаго́льскі, ‑ая, ‑ае.
Уст.
1. Які мае адносіны да балагола, уласцівы балаголу. Моська, апрануўшы сваё балагольскае адзенне, знікае на ўвесь дзень. Корбан.
2. Звязаны з балагольствам. Балагольскі промысел.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нядру́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Не звязаны дружбай, узаемнай згодай.
2. Які адбываецца не ў адзін час, нязладжана. Пачуліся адзін за адным стрэлы зенітных гармат. Яны былі нядружныя. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)