інтэрнэ́т-прэс-канферэ́нцыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. інтэрнэ́т-прэс-канферэ́нцыя
Р. інтэрнэ́т-прэс-канферэ́нцыі
Д. інтэрнэ́т-прэс-канферэ́нцыі
В. інтэрнэ́т-прэс-канферэ́нцыю
Т. інтэрнэ́т-прэс-канферэ́нцыяй
інтэрнэ́т-прэс-канферэ́нцыяю
М. інтэрнэ́т-прэс-канферэ́нцыі

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

інтэрнэ́т-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які адносіцца да сеткі інтэрнэт, звязаны з ёй, напр.: і.-аператар, і.-крама, і.-пратакол.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інтэрнэ́т, -ту м. интерне́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

інтэрнэ́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. інтэрнэ́т
Р. інтэрнэ́ту
Д. інтэрнэ́ту
В. інтэрнэ́т
Т. інтэрнэ́там
М. інтэрнэ́це

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вэб-са́йт, -а, М -йце, м.

Месца ў сістэме сеткі Інтэрнэт для размяшчэння матэрыялу пра каго-, што-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вэб-...

Першая частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да сеткі Інтэрнэт, напр.: вэб-выданне, вэб-камера, вэб-старонка і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інтэрнэ́т, -у, м.

Сусветная камп’ютарная сетка, доступ да якой дае магчымасць карыстацца адзінай інфармацыйнай прасторай.

Шукаць інфармацыю ў інтэрнэце.

Падключыць і.

Бесправадны і.

Сайт у інтэрнэце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даме́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Частка рэсурсаў сеткі Інтэрнэт, якая кіруецца адным серверам.

2. Частка сімвальнага прадстаўлення адраса сайта, аддзеленая кропкай.

|| прым. даме́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агляда́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Аўтар пісьмовых, вусных і інш. аглядаў навін за пэўны час у СМІ.

Міжнародны а.

Спартыўны а.

Інтэрнэт-а.

|| прым. агляда́льніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сайт, -а, мн. -ы, -аў, м.

Група старонак у сетцы Інтэрнэт, звязаных агульным імем, тэматыкай і сістэмай навігацыі.

Знайсці патрэбныя звесткі на сайце.

Стваральнік сайтаў.

|| прым. са́йтавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)