інтэрнэ́т, -у, м.

Сусветная камп’ютарная сетка, доступ да якой дае магчымасць карыстацца адзінай інфармацыйнай прасторай.

Шукаць інфармацыю ў інтэрнэце.

Падключыць і.

Бесправадны і.

Сайт у інтэрнэце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)