настрэ́чу, прысл. і прыназ.
Абл. Насустрач. Ішоў к табе праз далі і гады, праз рэўнасць, недавер спяшаў настрэчу. Рудкоўскі. Ідуць рыбакі, пахаваўшы Прахора, Настрэчу буры, Буры, якая ўжо Абняла паўкраіны. Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самазаспакае́нне, ‑я, н.
Уяўнае заспакаенне сябе думкай аб тым, што справы ідуць добра. У рабоце нашай экспедыцыі намеціўся нейкі застой, настала паласа інертнасці і самазаспакаення, што вельмі небяспечна ў навуцы. Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хтось, кагось, камусь, кагось, кімсь, аб кімсь, займ. неазначальны.
Тое, што і хтосьці. Узлескам ранняю парою, Туды, дзе хтось траву касіў, На луг стары, да вадапою Усёй сям’ёй ідуць ласі. Прыходзька.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збе́днены, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад збедніць.
2. Які збедніўся, стаў або прыкінуўся бедным і няшчасным. Яны ўперад ідуць Шляхам бітым, ясным, Ты [аднаасобнік] пляцешся ў хвасце, Збеднены, няшчасны. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Перакру́сенне (пырыкру́сэнне) ’ніткі, якія ідуць ад задняга навоя да пярэдняга’ (Сл. Брэс.). З ⁺перакро́сенне, якое з польск. мазав., падляш. przezkrośnie ’даўжыня асновы паміж навоем і ніткамі’, параўн. ’таксама падляш. przekrośnie, przekrosenie ’прастора паміж навоем і ніткамі’. З przez‑ ’праз, цераз’ і krosenie < прасл. ⁺krosьnьje < *krosno > кро́сны (гл.). Параўн. яшчэ Трубачоў, Ремесл. терм., 16, 126–127.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Плаку́н 4 ’човен’ (Яўс.), рус. наўг. плаву́н ’вялікая рыбацкая лодка, за якой ззаду ідуць (’плывуць’) рыбалоўныя сеткі’. Да прасл. *рla© > ь < *plavitL гл. плавіць (Талстой, Геогр., 175), параўн. серб.-харв. дыял. плав ’судна, лодка’.
◎ Плаку́н 5 дрыгва, зыбаўка на балоце, каля возера’ (полац., ЛА, 2), ’топкае балота’ (пін., ЛА, 2). Да плаў i̯ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
касе́ц, касца, м.
Той, хто косіць (травы, збажыну). Лёгка і хораша, спраўна і спорна ідуць у пракосе сапраўдныя касцы. Брыль. Па пояс трава парасла за ракой. Чакае касца яна з вострай касой. Муравейка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вы́клад ’выказванне, выкладанне’ (БРС); ’форма посуду’ (Вярэн.), выкла́ды ’закладная тэхніка ўзорнага ткання, у якой дадатковыя каляровыя ўткі ткуць толькі частку ўзору, але не ідуць ва ўсю шырыню палатна’ (Влад.). Рус. дыял. вы́клад ’вышыўка’, вы́кладь ’каляровае тканнё звычайна чырвонымі ніткамі па беламу полю’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад выкладаць. У першым значэнні можа быць семантычным запазычаннем з польск. wykład ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лідзі́руючы,
1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад лідзіраваць.
2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які становіцца першым, які лідзіруе. У лідзіруючай групе другой зоны ідуць пяць каманд. «Звязда».
3. Дзеепрысл. незак. ад лідзіраваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маладзе́цкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да малайца, уласцівы малайцу (у 1 знач.): ўдалы, хвацкі. Сон маладзецкі шахцёрскі Там абрываюць гудкі, З горада Салігорска У тахты ідуць гарнякі. Звонак. Від у гасцей маладзецкі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)