саліда́рнасць, -і, ж.

Адзінства поглядаў, інтарэсаў, думак, актыўнае спачуванне якім-н. дзеянням.

Сяброўская с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самана́зва, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Імя, якім які-н. народ называе сам сябе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

седлава́нне, -я, н.

1. гл. сядлаць.

2. Спосаб, якім асядланы конь (спец.).

Паходнае с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пратру́та, -ы, ДМ -тру́це, ж.

Рэчыва, якім пратручваюць насенне і іншыя пасадачныя матэрыялы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

налыга́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Рэмень, шнур, на якім водзяць жывёлу, паляўнічых сабак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

электрасамава́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Самавар, у якім вада награваецца з дапамогай электраэнергіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стратэгі́чны, -ая, -ае.

1. гл. стратэгія.

2. перан. Аб спартыўнай гульні: такі, у якім асобныя камбінацыі падпарадкаваны загадзя абдуманаму плану.

Шахматы — стратэгічная гульня.

3. перан. Істотны, важны для дасягнення агульнай мэты на якім-н. этапе.

С. план.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

масні́чына, -ы, мн. -ы, -чын, ж.

Дошка ў падлозе або ў якім-н. драўляным насціле.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

біта́, -ы́, ДМ біце́, мн. -ы́, біт, ж.

У некаторых гульнях: прадмет, якім б’юць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грузапад’ёмнасць, -і, ж.

Гранічная вага грузу, які можа быць падняты якім-н. механізмам, вагонам, суднам.