падко́рнік, ‑а, м.
Плоскае бурае ці чорнае насякомае, якое жыве на кары, пад карой дрэў. З поспехам вудзіць на чарвякоў, лічынак, розных падкорнікаў можна вясной або ўвосень. Матрунёнак. — На паспеў падысці да абгарэлай сасны, памятаеце, дзе мы з вамі падкорнікаў шукалі, а нехта як выскачыць з лесу ды як запляскае. Ігнаценка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бо́ўтнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак. і аднакр.
1. Кінуцца, упасці ў ваду, нырнуць; плюхнуцца. Чуваць, як боўтнуўся бабёр Каля карчоў у раску. Бялевіч. Раптам нешта доўгае і чорнае шпарка слізганула.. і боўтнулася ў ваду. Ляўданскі.
2. чым. Разм. Боўтнуць (у 1 знач.). [Анісім] боўтнуўся лыжкай у місе баршчу і на гэтым загавеў. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
статы́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да статыкі (у 1 знач.); звязаны са станам раўнавагі, нерухомасці. Статычны разлік.
2. Такі, у якім няма руху, дзеяння, развіцця. Статычная поза. Статычнае апісанне. □ І паступова [ва] .. уяўленні [Крамнёва] вайна кабыла акрэслены, статычны вобраз: усеянае трупамі поле, крумкачы ды змрочнае чорнае ці барвова-чырвонае, нібы набрынялае крывёю, неба. Шашкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фарбава́цца, ‑буюся, ‑буешся, ‑буецца; незак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрывацца або насычацца фарбай, падвяргацца ўздзеянню фарбы. // Прымаць які‑н. колер, адценне. Сапраўды, трохі прадзімала: праз шчыліны веяў вільготны, дрыготкі павёў. Свет штохвілінна фарбаваўся ў сіняе і чорнае, палосамі. Караткевіч.
2. Разм. Падмалёўваць губы, твар, валасы.
3. Зал. да фарбаваць (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жало́ба, ‑ы, ж.
1. Стан смутку з прычыны чыёй‑н. смерці, народнага гора, бедства, які выражаецца ў нашэнні асобай вопраткі, адмене гулянак і інш. Жалоба па загінуўшых воінах. Прыспусціць у жалобе сцягі. □ — Калі памрэ стары Юстын, то вяселле не скора справіш. Жалоба, цэлы год чакаць. Чарнышэвіч.
2. Чорнае адзенне, павязка, вуаль і пад. як сімвал смутку. Насіць жалобу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упа́дзіна, ‑ы, ж.
Паглыбленае месца: паглыбленне. Высіцца бераг, то стромка падаючы да ракі, то паката сходзячы да яе прыступкамі, невялікімі выемкамі, глыбокімі ўпадзінамі. Васілевіч. // Пра рысы твару, будову чэрапа і пад. Старыць яго [мужчыну] не густое чорнае шчацінне на сківіцах і барадзе, а ўпадзіны худых шчок з дробненькімі маршчынамі, якія разбягаюцца ва ўсе бакі ад шрама. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усхо́дні, ‑яя, ‑яе.
1. Які знаходзіцца на ўсходзе, ідзе з усходу. Усходнія вобласці. Усходні вецер. □ Над усходнім краем лесу стаяла чорнае воблака. Кулакоўскі. Домікі ўсходняй ускраіны горада стаяць над самым Дняпром. Брыль.
2. Які мае адносіны да Усходу. Усходняя архітэктура. Усходняя культура. □ [Свіліс:] — Шкада, кальяна ў мяне няма пачаставаць вас па ўсходняму звычаю. Машара.
•••
Усходнія крэсы гл. крэсы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Жу́жалка 1 ’жабянятка’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. с.-урал. жужа́лка, свярдл., арханг., гом., перм., новасіб. жужелка ’жук, насякомае’. Відаць, звязана з памянш. *жужалка, жужаль 1. Параўн. рус. арханг. жу́желица ’яшчарка’. Гэта назва дробнай істоты ўваходзіць, відаць, у кола тых істот, якія называліся першасна зборным жужаль 1 паводле Махэка₂, 729.
Жу́жалка 2 ’чарнявая жанчына’ (Жд.). Параўн. рус. паўд.-сіб. жу́желица ’чарнявая дзяўчына’. Семантычны перанос ад першапачатковага памянш. жужалка ’чорнае насякомае’ (< жужаль 1) на асобу.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пі́кі 1 ’масць у картах у выглядзе чорнага лістка’ (ТСБМ, Нас., Касп., Бяльк.). З рус. пи́ки ’тс’, якое з франц. pique ’тс’, а гэтае — з pic ’кірка’ пры пасрэдніцтве ням. Pik ’масць у картах’. Французская назва утварылася ў выніку пераносу значэння паводле падабенства ’кірка’ > ’чорнае адлюстраванні кіркі ці вастрыя дзіды на картах’.
Пі́кі 2 ’ўзор ткання ў касую клетку’ (Касп.) з польск. pika ’моцная, грубая баваўняная тканіна’, якое з франц. piqué ’падшываная тканіна’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
перуно́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да перуна (у 1 знач.). Чорнае дупло, у якім хаваліся ад дажджу, стала яшчэ большае, ды верхавіна ад перуновага ўдару крыху расшчапілася і засохла. Ляўданскі. Спевы, грукат перуновы Слухаць буду рад, Толькі не грымі ты, лесе, Грукатам гармат. Русак.
2. перан. Аглушальны, вельмі моцны, гулкі. Размахнуўся з-за пляча гранатай — Раз! — і грымнуў перуновы выбух. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)