Смідзін (смиди́н) ‘куст чырвоных ягад’ (зах.-палес., Бел.-укр. ізал.). Паводле Дзендзялеўскага (гам жа, 25), заходнепалескі рэгіяналізм. Няясна; магчыма звязана з укр. дыял. смідь ‘мох’, смідова́тий ‘прарослы мохам’, для якога ЕСУМ (5, 322) мяркуе пра сувязь з ст.-польск. śmiadyцёмны, смуглы’, гл. смядзіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заку́так, ‑тка, м.

1. Цёмны, цесны вугал, куток. Вайтовіч дапамог фурману выкаціць з закутка брычку і пайшоў у пакоі. Пальчэўскі.

2. перан. Глухое, аддаленае ад культурных цэнтраў месца. Пасылаліся з далёкага фронту пісьмы ў глухія закуткі палескіх вёсак. Колас. [Сёмка Фартушнік] шкадаваў, што проста не выехаў з гэтага закутка.. ў вялікі горад. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́чтавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да мачты. Мачтавы ліхтар.

2. З якога робяць мачты. Мачтавы лес. □ Пушча — гэта плямёны асілкаў-дубоў, Што сышліся на вечныя сходкі дуброў; Гэта мачтавых сосен бары-гушчары, Цёмны лог, дзе пасуцца дзікі і зубры. Куляшоў.

мачтавы́, о́га, м.

Матрос, які нясе службу на мачце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цемнава́ты, ‑ая, ‑ае.

Няпоўнасцю, не зусім цёмны (у 1, 2 знач.). За дзвярыма, на шырокім і ўжо цемнаватым калідоры, на хаду дзяўчына выняла з кішэнькі фартуха хустачку і прылажыла яе, раз і другі, да вачэй. Брыль. Доўга я глядзеў на цемнаваты абадок вакол ствала на бярозе, мацаў яго рукамі. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ме́ша ’страшыдла, пачвара, якая «блукае ноччу», «сядзіць у цёмным кутку»’ (Янк. 3.). Няясна. Наўрад ці звязана генетычна з літ. maĩšasцёмны, закураны кут у кузні’. Відаць, з мяша́ць ’перашкаджаць’, утвараная як, напрыклад, драг. сновэ́да ад сно́ўдатысь ’сноўдацца, хадзіць туды-сюды, перашкаджаючы’. Параўн.: літ. maišýti ’перашкаджаць, блытаць’. Гл. таксама мэ́ша.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сляпу́чы, ‑ая, ‑ае.

Вельмі яркі, асляпляльны. Зверху праз густую сетку галля і лісця падалі мне на твар гарачыя, сляпучыя промні сонца. Сачанка. У небе свяціла яркае сонца, і ад лесу на сляпучы белы снег клаўся густы цёмны цень. Арабей. Дождж ліў так, што ўся зямля ў сляпучым святле бліскавіц укрывалася сінім мільгаценнем кропель. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непрагля́дны, ‑ая, ‑ае.

Такі цёмны або густы, што нічога нельга разгледзець. Непраглядны туман. □ А калі святло гасла, цемра наступала на наваколле непрагляднай сцяной. Хадкевіч. За вокнамі стаяў густы, непраглядны змрок. Гамолка. Замест алешніку над галавой спляталі непраглядны шацёр шурпатыя бярозы і сосны. Кірэйчык. // перан. Бязрадасны. Будучыня здалася .. [Людміле] такой жа непрагляднай, як і гэтая цемра на вышках. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павандрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

1. Вандраваць некаторы час. Павандраваць па замежных краінах. Павандраваць па дарогах вайны. □ Паэт наведаў адроджаны Мінск, родныя пастаўскія мясціны, з якіх яго выгнала віхура першай сусветнай вайны, павандраваў па Палессі. Лойка.

2. Разм. Пайсці, накіравацца куды‑н. Сказаў Міхал і сам падняўся; За ім другія паўставалі І ў цёмны лес павандравалі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчур 1, а́, м.

Невялікая птушка сямейства ўюрковых.

шчур 2, ‑а, м.

У славянскай міфалогіі — далёкі продак, роданачальнік. Жылі там шчуры і прашчуры нашы.

шчур 3, а́, м.

Абл. Пацук. Стукнуў хтось — ён [Сымон] раптам скок! Прытуліўся ў кут, у цёмны, Дух стаіўшы, ні мур-мур! Скуль жа стук той патаёмны? Ці прабег дзе проста шчур? Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пасалаве́ць ’паблякнуць ад стомы’ (паўн.-усх., КЭС), ’зрабіцца невыразным, мутным ад стомы, ап’янення (пра вочы)’ (ТСБМ). Да салаве́ць ’тс’, якое разам з рус. солове́ть ’мутнець’, укр. солові́ти ’хмурнець (аб поглядзе)’, рус. солово́й ’светла-шэры, жаўтлява-шэры’ з’яўляецца роднасным да ст.-в.-ням. salo, salawêrцёмны, мутны’, ст.-ісл. sǫlr ’жоўты, брудны’, англ. sallow ’бледны’ (Фасмер, 3, 712).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)