далі́на, -ы, мн. -ы, -лі́н, ж.

Роўная прастора ўздоўж рачнога ложа або падоўжаная ўпадзіна паміж гор ці ўзгоркаў.

Рачная д.

Горная д.

Сіліконавая далінацэнтр высокіх тэхналогій з развітай інфраструктурай, у якім у асноўным размешчаны прадпрыемствы электроннай прамысловасці.

|| прым. далі́нны, -ая, -ае.

Далінныя лугі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сталі́ца ‘галоўны горад дзяржавы; цэнтр’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), столі́цацэнтр чаго-небудзь’ (ТС), ст.-бел. столица ‘тс’ (XVII ст., Карскі, 1, 415). З польск. stolica ‘трон, галоўны горад’ як чэшскае семантычнае запазычанне, гл. Басай-Сяткоўскі, Słownik, 340; Кохман, Stosunki, 129–130.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дыя́метр, ‑а, м.

Адрэзак прамой, які злучае два пункты акружнасці і праходзіць праз яе цэнтр. Дыяметр круга. // Папярочнік любога круглага цела, плошчы, прасторы. Дыяметр шара.

[Ад грэч. diámetros — папярочнік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіметры́чны, ‑ая, ‑ае.

Пабудаваны па закону сіметрыі; які мае сіметрыю. Планіроўка дома строга сіметрычная. Цэнтр — вялікая зала, з якой калідорамі можна трапіць у жылыя пакоі. «Помнікі».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каардынава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак. і незак., што (кніжн.).

Узгадніць (узгадняць), устанавіць (устанаўліваць) мэтазгодныя суадносіны паміж якімі-н. дзеяннямі, з’явамі.

К. дзейнасць устаноў.

|| зак. таксама скаардынава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны.

|| наз. каардынава́нне, -я, н. і каардына́цыя, -і, ж.

|| прым. каардынацы́йны, -ая, -ае.

К. цэнтр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цэнтрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак., што (спец.).

1. Вызначыць (вызначаць), устанавіць (устанаўліваць) цэнтр, цэнтральную кропку чаго-н.

2. Зрабіць (рабіць) адтуліну ў цэнтры чаго-н.

|| зак. зацэнтрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны і адцэнтрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны.

|| наз. цэнтрава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выліча́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да вылічэння (у 1 знач.). Вылічальныя аперацыі.

2. Прызначаны для вылічэнняў. Электронна-вылічальная машына. // Звязаны з арганізацыяй вылічэнняў. Вылічальны цэнтр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нерв, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Адзін са шматлікіх пучкоў валокнаў у выглядзе белых канацікаў, якія ідуць ад галаўнога і спіннога мозга да органаў пачуццяў, мышцаў, залоз і інш. і даюць целу магчымасць рухацца і адчуваць.

Зрокавы н.

2. мн. Уся такая сістэма, якая вызначае дзейнасць арганізма, стан і паводзіны чалавека.

Нервы не вытрымалі.

3. перан. Цэнтр якой-н. дзейнасці, асноўная дзейная сіла чаго-н.

Нёман быў нервам сяла.

Выматаць усе нервы (разм., неадабр.) — змучыць, давесці да знямогі.

Іграць на нервах (разм., неадабр.) — гнявіць, нерваваць каго-н. чым-н.

Трапаць нервы (разм., неадабр.) — хвалявацца, моцна нерваваць каго-н.

|| прым. нерво́вы, -ая, -ае.

Н. цэнтр.

Нервовыя хваробы.

Нервовая сістэма.

Н. цік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сяло́, -а́, мн. сёлы і (з ліч. 2, 3, 4) сялы́, сёл, н.

1. Вялікая вёска, гаспадарчы і адміністрацыйны цэнтр сельскага раёна для навакольных паселішчаў, а таксама любы населены пункт негарадскога тыпу.

Працаўнікі сёл.

2. зб. Сельская мясцовасць, яе жыхары.

Культурная работа на сяле.

|| прым. се́льскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

контратакава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак., каго-што.

Правесці (праводзіць) контратаку. Контратакаваць ворага. □ [Ермашоў:] Загадваю: падтрымаць роту Наганава, контратакаваць цэнтр нямецкіх пазіцый і сарваць штурм праціўніка. Задача зразумелая? Губарэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)