каардынава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак. і незак., што (кніжн.).

Узгадніць (узгадняць), устанавіць (устанаўліваць) мэтазгодныя суадносіны паміж якімі-н. дзеяннямі, з’явамі.

К. дзейнасць устаноў.

|| зак. таксама скаардынава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны.

|| наз. каардынава́нне, -я, н. і каардына́цыя, -і, ж.

|| прым. каардынацы́йны, -ая, -ае.

К. цэнтр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)