шу́ргаць

‘утвараць шум; хадзіць, не падымаючы ног; абмацваць рукой што-небудзь (без прамога дапаўнення: шоргаць па чым-небудзь); ліць (пра дождж)’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. шу́ргаю шу́ргаем
2-я ас. шу́ргаеш шу́ргаеце
3-я ас. шу́ргае шу́ргаюць
Прошлы час
м. шу́ргаў шу́ргалі
ж. шу́ргала
н. шу́ргала
Загадны лад
2-я ас. шу́ргай шу́ргайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час шу́ргаючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вразва́лку нареч., разг. перава́льваючыся;

ходи́ть вразва́лку хадзі́ць перава́льваючыся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перева́лец / ходи́ть с перева́льцем разг. хадзі́ць перава́льваючыся (уперава́лку).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ха́живать несов., многокр., разг.а́ста, не раз) хадзі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рага́ціна, -ы, мн. -ы, -цін, ж.

Паляўнічая зброя ў выглядзе вострага з абодвух бакоў нажа на доўгім дрэўку.

Хадзіць з рагацінай на мядзведзя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

схадзі́ць, схаджу́, схо́дзіш, схо́дзіць; зак.

1. гл. хадзіць.

2. Пайсці куды-н. і, пабыўшы там, вярнуцца назад.

С. у госці.

С. па каня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

захадзі́ць, ‑джу, ‑ходзіш, ‑ходзіць; зак.

Пачаць хадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глыбакаво́дны, -ая, -ае.

1. Паўнаводны, глыбокі, па якім могуць хадзіць судны.

Глыбакаводная рака.

2. Які жыве або знаходзіцца на глыбіні ў вадзе.

Глыбакаводная фаўна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лунаці́зм, -у, м.

Хваравіта-нервовы стан, пры якім чалавек у глыбокім сне можа хадзіць і падсвядома выконваць розныя дзеянні; самнамбулізм.

|| прым. лунаці́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сланя́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; незак.

1. Хадзіць туды-сюды без мэты, без справы (разм., неадабр.).

С. па задворках.

2. Злёгку хістацца.

С. ад стомы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)