перапусці́ць, ‑пушчу́, ‑пу́сціш, ‑пу́сціць; зак.

Разм.

1. што. Паступова перасыпаць, пераліць з аднаго сховішча ў другое. Перапусціць віно з бочкі ў бочку.

2. што. Ачысціць, сыплючы цераз што‑н. Перапусціць насенне цераз арфу.

3. што. Расплавіўшы, ператварыць у іншы стан, зрабіць прыгодным для чаго‑н.; ператапіць. Перапусціць воск. Перапусціць тлушч.

4. што, чаго і без дап. Добраахвотна адмовіцца ад чаго‑н., уступіць што‑н. каму‑н. Ён свайго не перапусціць. □ Людзі скарэй згодны былі .. [Грамабою] перапусціць, як мелі займацца з гэтакім. Крапіва. — Сваркі паміж нас ніколі не было, бо я заўсёды перапушчу. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мачы́ць ’рабіць мокрым, вільготным’, ’трымаць у чым-небудзь вадкім, каб надаць пэўныя якасці’, ’насычаць вадкасцю’, ’засольваць (агародніну, грыбы, фрукты)’, мачы́цца ’рабіцца мокрым’, ’мокнуць’ (ТСБМ, Янк. 1, Бяльк., Яруш., Мат. Гом., Сл. ПЗБ, ТС; докш., Янк. Мат.). Укр. мочи́ти(ся), рус. мочи́ть(ся), польск. moczyć, н.-луж. mocyś, в.-луж. močić, чэш. močiti, славац. močiť, славен. mocíti, серб.-харв. мо̀чити, мо̀чати, макед. моча, балг. мочам. Прасл. močiti асновы mok‑, якая праглядвае ў бел. мокнуць ’станавіцца вільготнай’, ’псавацца ад празмернай вільгаці’, ’ляжаць у вадзе’ (ТСБМ, ТС; міёр., З нар. сл.), укр. (про‑)мокнути, рус. мокнуть, польск. moknąć і г. д., прасл. moknǫti, роднаснымі да якога з’яўляюцца літ. makė́tiуступіць у балота’, maknóti ’ісці па гразі’, лат. maknît ’ісці па балоце’, літ. makónė ’лужа’, makalỹnė ’гразь, слота’, лат. makņa ’балота, дрыгва’ (Бернекер, 2, 69; Мюленбах-Эндзелін, 2, 554; Фасмер, 2, 640; Бязлай, 2, 190).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спрэ́чка ж.

1. спор м.;

гара́чая с. — горя́чий спор;

вучо́ныя ~кі — учёные спо́ры;

с. за спа́дчыну — спор из-за насле́дства;

2. (перебранка) спор м., переко́ры ед. нет, препира́тельство ср., пререка́ние ср.;

уступі́ць у ~ку — вступи́ть в пререка́ния;

3. только мн. пре́ния;

~кі па дакла́дзе — пре́ния по докла́ду

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каму́на, ‑ы, ж.

1. Калектыў, група людзей, якія аб’ядналіся для супольнага жыцця пры абагуленні працы і ўсіх сродкаў вытворчасці. Працоўная камуна. Уступіць у камуну.

2. Грамадскі лад, заснаваны на прынцыпах камунізма. Мы будуем жыццё, да камуны ідзём. Журба.

3. Тып гарадскога самакіравання ў сярэдневяковай Заходняй Еўропе.

4. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў сучаснай Францыі і некаторых іншых краінах.

•••

Парыжская камуна — рэвалюцыйны ўрад паўстанцкіх працоўных маc у Парыжы ў 1871 г., які з’яўляўся першай спробай устанаўлення дыктатуры пралетарыяту.

Сельскагаспадарчая камуна — у першыя гады Савецкай улады — адна з форм калектыўнай сельскай гаспадаркі з поўным абагуленнем сродкаў вытворчасці, спажывання і бытавога абслугоўвання.

[Ад фр. commune — абшчына.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зрэ́зацца, зрэ́жуся, зрэ́жашся, зрэ́жацца; зак.

1. Прытупіцца, пакарацець ад доўгага карыстання. Нож зрэзаўся.

2. перан. Разм. Не здаць экзамена. Аркадзю пасля таго, як ён зрэзаўся пры паступленні ў педагагічны інстытут, нават боязна было і падумаць паступаць яшчэ куды-небудзь. Сабаленка.

3. з кім і без дап. Разм. Уступіць у спрэчку, сварку; схапіцца. Нешта бацькава было і ў характары Евы... Так схопіцца, так зрэжацца, аж шмаццё ляціць. Ермаловіч. // звычайна жарт. Заўзята згуляць з кім‑н. у якую‑н. гульню. Дзядзя Ваня.. любіў «зрэзацца» з заўзятымі класнымі шахматыстамі. Якімовіч.

4. Дакрануўшыся да каго‑, чаго‑н., паляцець убок (пра мяч, шар). Мяч зрэзаўся ў вароты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пода́ться

1. в разн. знач. пада́цца;

дверь подала́сь дзве́ры падалі́ся;

пода́ться в сто́рону пада́цца ў бок;

пода́ться в го́род пада́цца ў го́рад;

2. перен. (уступить), разг. пада́цца, зда́цца, уступі́ць;

3. перен. асу́нуцца, змарне́ць;

он о́чень пода́лся ён ве́льмі асу́нуўся (змарне́ў); см. подава́ться.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сысці́ся, сыду́ся, сы́дзешся, сы́дзецца; сышо́ўся, -шла́ся, -шло́ся; сыдзі́ся; зак.

1. Дайшоўшы да якога-н. месца, сустрэцца.

С. на скрыжаванні дарог.

2. (1 і 2 ас. адз. звычайна не ўжыв.). Прыйсці ў адно месца, сабрацца (пра многіх).

На сход сышлася ўся вёска.

3. перан., з кім. Пасябраваць.

Мы сышліся яшчэ са студэнцкіх гадоў.

4. з кім. Уступіць у шлюб, наладзіць сумеснае жыццё.

5. перан., у чым, чым. Аказацца адзінадушным у чым-н., прыйсці да згоды.

С. думкамі.

С. ў цане.

6. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Злучыцца, прымкнуўшы шчыльна адзін да аднаго канцамі, краямі.

Маснічыны сышліся.

Канцы папругі не сышліся.

7. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Супасці, аказацца ў адпаведнасці адно з адным.

Паказанні аналізаў сышліся.

|| незак. схо́дзіцца і сыхо́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца.

|| наз. сыхо́джанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падда́цца, ‑дамся, ‑дасіся, ‑дасца; ‑дадзімся, ‑дасцеся, ‑дадуцца; зак.

1. каму-чаму і без дап. Уступіць знешняму ўздзеянню, націску, напору і пад. Дрэва паддалося вострай піле. □ Грыша пастукаў у дзверы галоўнага ўрача — ніхто не адгукнуўся, штурхнуў далонню — не паддаліся. Місько. // чаму. Змяніцца пад знешнім уздзеяннем. Расліны паддаліся скрыжаванню. Метал паддаўся апрацоўцы. // перан.; на што, чаму. Паверыць, згадзіцца з чым‑н. Паддалася нарэшце [Назарыха] ўгаворам. Прадала хату. Б. Стральцоў. Няхай сабе Міха брэша што хоча, а Юрка не паддасца на правакацыю і не палезе першы ў бойку. Паслядовіч. // чаму. Мець уласцівасці, якія неабходны для ажыццяўлення якога‑н. дзеяння. Паддацца расшыфроўцы. Паддацца вымярэнню.

2. каму і без дап. Уступіць у барацьбе, спаборніцтве і пад. Не паддацца ворагу. □ Ведае Сомік, што сам вінават, а паддацца бабе не хоча. Як гэта, каб яе верх быў? Крапіва. Сам.. [брыгадзір] працаваў, як вол, і мы стараліся не паддацца. Савіцкі. // каму-чаму. Падпасці пад уладу, уплыў людзей, знешніх абставін і пад. Паддацца дрэннаму ўплыву. □ Чаму я так хутка паддаўся гэтаму Кузю, раблю, што ён загадае, хаджу за ім? Жычка. // перан.; чаму. Падпасці пад уладу, уплыў якіх‑н. пачуццяў, уражанняў, фізічнага ўздзеяння і пад. Паддацца страху. Паддацца паніцы. □ [Рыгор] раптам паддаўся ваяўнічаму настрою. Гартны. А вапельная гара! А Сіняўскі гай... Хіба толькі той не паддасца чарам іх хараства, які ў харастве нічога не кеміць. Колас.

3. каму. Разм. У гульні — спецыяльна даць праціўніку выйграць. Паддацца партнёру.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запіса́цца, ‑пішуся, ‑пішашся, ‑пішацца; зак.

1. Унесці сябе ў які‑н. спіс. Запісацца на прыём да ўрача. // Уступіць куды‑н., уключыцца ў лік каго‑н. Запісацца ў калгас. □ Нястомная і няўрымслівая Каця запісалася ва ўсе гурткі і ўсюды паспявала. Шамякін. // Разм. Палічыць сябе кім‑н., прылічыць сябе да каго‑н. Былы панскі лёкай Мацвей Цюхна з аканомам Падвысоцкім запісаліся ў мяцежнікі. Якімовіч.

2. з кім і без дап. Разм. Аформіць дакументы аб уступленні ў шлюб. У Тэклі сын з дачкой суседкі пакахаўся і неўзабаве запісаўся. Корбан.

3. Аказацца запісаным, улічаным. — А вяровак я паўю. Прыйду ды наўю. Можа і мне, старому, які дзень запішацца. Сабаленка.

4. Захапіўшыся пісаннем, забыцца на час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пацясні́цца, ‑цяснюся, ‑цяснішся, ‑цясніцца; ‑цяснімся, ‑цесніцеся; зак.

1. Пасунуцца, паціснуцца, даючы каму‑н. месца. [Сяргей] падышоў да Ярмоленкі, Пятрова і, вітаючыся, сказаў ім, мабыць, нешта смешнае і вясёлае, бо тыя, смеючыся, пацяспіліся, далі яму месца на лаўцы. Сіўцоў. // Вызваліць частку занятай плошчы. Каля дрэ[ў] стаялі нейкія грузавікі і фурманкі. Калі падышлі «трыццацьчацвёркі», вакол іх замітусіліся людзі. — Эй, пяты эшалон! Просім пацясніцца! — крыкнуў задзёрыста, саскочыўшы з машыны, Быстроў. Мележ. // Уступіць каму‑н. частку памяшкання, жылля; пажыць у цеснаце. [Мікіта] думаў, што давядзецца брата пусціць у сваю хату, пацясніцца. Галавач. Калі на будоўлю панаехала многа людзей і не было іх дзе размясціць, жыхары Белазерска пацясніліся, пусцілі на кватэры часовых жыхароў. Дадзіёмаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)