Белетрысты́чны. Запазычанне ў дакастрычніцкі перыяд з польскай мовы (польск. beletrystyczny). Аб запазычанні сведчыць марфалагічны тып прыметніка (на ‑н‑, у параўнанні з рус. тыпам на ‑еск‑). Гл. Крамко, Гіст. мовы, 2, 144.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

валю́та 1, ‑ы, ДМ ‑люце, ж.

1. Асноўная адзінка грашовай сістэмы якой‑н. краіны.

2. Тып грашовай сістэмы. Залатая валюта.

3. зб. Грошы замежных краін, якімі карыстаюцца ў міжнародных разліках. Замежная валюта.

[Іт. valuta — цана.]

валю́та 2, ‑ы, ДМ ‑люце, ж.

Скульптурнае аздабленне ў выглядзе спіральнага завітка з кружком у цэнтры.

[Ад іт. voluta— завіток.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Арты́кул ’невялікае сачыненне, частка дакумента; тып вырабу’ (БРС, КТС, Касп., Нас.). У старабеларускай пісьменнасці ўжо з 1388 г. у форме артыкулъ ’частка дакумента’ з лац. articulus (Гіст. мовы, 1, 53; Гіст. лекс., 110; Вясноў, Бел. лекс., 35), магчыма, праз польскую (Крапівін, Бел. лекс., 88; Гіст. лекс., 90), супраць чаго фіксацыя слова ў польскай мове з XVI ст. У «Нашай ніве» пачынаецца паслядоўнае ўжыванне слова ў значэнні ’невялікае сачыненне’ (Шакун, Гісторыя, 300), магчыма, пад польскім уплывам. Першаснае лацінскае значэнне articulus ’частка’ (ад artus член’) дало магчымасць развіць значэнне тавар’ (ням. Artikel, польск. artykuł), адкуль, напэўна, і рускае, беларускае ’тып тавару’ (Шанскі тлумачыць рус. артикултып тавару’ як семантычнае ўтварэнне на базе значэння ’параграф’ у XX ст. — 1, А, 148, аднак гэта не вельмі пераканаўча, таму што ў рускай значэнне ’параграф’ у той час не было пашырана: ужо Даль адзначаў яго як архаічнае).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каму́на ’група людзей, аб’яднаная для супольнага жыцця пры абагульненні працы і сродкаў вытворчасці’, ’камунізм’, ’тып гарадскога самакіравання ў сярэдневяковай Заходняй Еўропе’ (ТСБМ, Яруш.). З польск. або з рус. мовы. Першакрыніца франц. commune ’гміна, абшчына’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

федэра́цыя, ‑і, ж.

1. Дзяржава, якая складаецца з аб’яднаных у адно цэлае асобных самастойных дзяржаў. Канкрэтнай формай гэтага аб’яднання з’явіўся Саюз Савецкіх Рэспублік — новы тып федэрацыі, не падобны на ўсе раней існаваўшыя ў сусветнай гісторыі дзяржавы, федэрацыі суверэнных, раўнапраўных нацый. «Беларусь».

2. Саюз асобных таварыстваў, арганізацыя. Сусветная федэрацыя дэмакратычнай моладзі. Міжнародная шахматная федэрацыя.

[Ад лац. foederatio — саюз, аб’яднанне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́браз, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У філасофіі: вынік і ідэальная форма адлюстравання прадметаў і з’яў матэрыяльнага свету ў свядомасці чалавека.

2. Выгляд, аблічча, якія ўзнікаюць у памяці, ва ўяўленні.

В. маці.

3. Жывое, нагляднае ўяўленне аб кім-, чым-н.

Светлыя вобразы будучага.

4. У мастацтве: абагульненае мастацкае адлюстраванне рэчаіснасці, увасобленае ў форму канкрэтнай індывідуальнай з’явы.

Паэт мысліць вобразамі.

5. У мастацкім творы: тып, характар, створаны пісьменнікам, мастаком, артыстам.

Вобразы рамана.

Артыст увайшоў у в. (ужыўся ў ролю). Стварыць в. рабочага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ско́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.

1. Тое, што і скаба; невялікая скаба. Змацаваць скобкамі.

2. Тып прычоскі, пры якой валасы падстрыгаюцца па прамой лініі па лбе і патыліцы. Унь яны стаяць. Яраш са скобкай валасоў і жалезным бранзалетам, Юллян Раткевіч глядзіць на Шайку і, здаецца, здагадваецца, што нешта адбылося. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тэмпера́менттып псіхічнай дзейнасці’ (ТСБМ), тэмпэра́мент ‘тс’ (Некр. і Байк., Пятр.), ст.-бел. тэмпэраментъ ‘тс’ (1616 г., ГСБМ). Са ст.-польск. temperament ‘тс’, якое, у сваю чаргу, з лац. temperament ‘незалежныя суадносіны частак’ (Булыка, Лекс. запазыч., 128).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вінчэ́стэр, вінчэ́сцертып паляўнічага ружжа’ (БРС, КТС). Укр. вінче́стер, рус. винчестер, польск. winchester. Назва паходзіць ад уласнага імя амерыканца A. O. Winchester, які сканструяваў ружжо ў 1865 г. У бел. мову лексема магла прыйсці з рус. або польск. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фрукт, ‑а, М ‑кце, м.

1. звычайна мн. (фру́кты, ‑аў). Ядомы плод некаторых дрэў і кустоў. У гэтай мясцовасці шмат апельсінавых садоў і рысавых палёў. Увесь год свежыя фрукты, яркія кветкі. В. Вольскі.

2. перан. Разм. пагард. Пра чалавека з адмоўнымі якасцямі; тып, суб’ект. Бач ты, фрукт! Яшчэ малако на губах не абсохла, а павучае ўжо, куранё! Каршукоў.

[Лац. fructus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)