паліцма́йстар, тра, м.

У дарэвалюцыйнай Расіі і некаторых капіталістычных краінах — начальнік паліцыі ў буйных гарадах. Пісар сцвярджае, што такога старшыні ва ўсім Пінскім павеце няма, а памочнік не раз гаварыў: «Нашаму б старшыні паліцмайстрам быць». Колас.

[Ням. Polizeimeister.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мастери́ца ж.

1. майстры́ха, -хі ж.;

2. (искусница) маста́чка, -кі ж., ма́йстар, -тра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шталма́йстар, тра, м.

1. Адзін з прыдворных чыноў у царскай Расіі. // Асоба, якая мела такі чын. [Віктар:] — Ён [Эверс] і яшчэ унь той, Чарткоў, шталмайстар, ды яшчэ тая порхаўка, сенатар Княжэвіч, міністр фінансаў — шырма. Каб не было блакітных «сяброў» з адпаведнага дома. Караткевіч.

2. Устарэлая назва рэжысёра манежа, які вядзе цыркавую праграму.

[Ням. Stallmeister.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трытату́шка, тарадэ́йка (гл.) ‘пустабрэх, які многа гаворыць’ (Мат. Маг. 2). Ад гукапераймання тра-та-та (гл.); пачатак слова можа быць звязаны з польск. tryt ‘драўляная педаль у машынах’ (у тым ліку ў калаўротку), стук якой падобны да тарахцення, балбатні, што з ням. Tritt < Trittbrett (an Maschinen), гл. Вінцэнц.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

до́ка прост. ма́йстар, -тра м., знато́к, род. знатака́ м., маста́к, -ка́ м.; штука́р, -ра́ м.; обл. до́ка, -кі м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Палі́тра ’дошчачка, пласцінка з выразам для вялікага пальца, на якой мастак расцірае і змешвае фарбы’ (ТСБМ). З рус. пали́тра (Крукоўскі, Уплыў, 85); у рус. мове праз ням. Palette або франц. paletta з італ. paletta ’тс’ < лац. pāla ’лапатка’ (Мацэнауэр, 268). Няясным застаецца элемент тра; Праабражэнскі, (2, 9) спрабаваў тлумачыць яго ўплывам макітра; Фасмер (3, 192) лічыць, што ён быў у раманскіх мовах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тралява́ць1 ’транжырыць’ (Ласт.), тролёва́ць ’раздаваць, разбазарваць’ (ТС). Утворана ад гукапераймання тра-ля-ля ’весела спяваць’ > ’весела бавячыся, растранжырваць (грошы, маёмасць)’. Аналагічна ням. trällern ’весела напяваць’, літ. traliúoti ’спяваць тра-ля-ля’. Параўн. траляля́каць ’тс’ (Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 73), трэ́ляць ’сноўдацца без пэўных заняткаў’: месец тролю́е чоловек у Сочах (ТС).

Тралява́ць2 ’падцягваць драўніну з лесу да сплаву’, ’ісці, рухацца’, ’пракладваць дарогу’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сцяшк., Адм., Сержп. Прымхі, Сл. ПЗБ), ’перавозіць з месца на месца’ (Чуд.), ’таптаць пасевы, ходзячы ўздоўж палос’ (Шат.), трылява́ць ’выводзіць бярвенні з лесасекі на чыстае, больш прасторнае месца’ (падзе., Нар. сл.; Буз.); тролева́ць, тролёва́ць, тралёва́ць, трэ́ляць ’выносіць, выцягваць з цяжкадаступных месцаў нарыхтоўкі (пра лес, ягады і інш.)’ (ТС), тра́ліць ’траляваць’ (брагін., Мат. Гом.). Выводзіцца з польск. trelować ’выцягваць бярвенні з вады на склад’, ’цягнуць плуг’, ’бурлачыць, цягнуць судна людзьмі або коньмі’, што да англ. trail ’цягнуцца, валачыцца’, ’буксіраваць’, ’таптаць траву’. Сюды ж тралява́нне ’дастаўка лесу на прыстань’ (Некр.), траля́р ’тралёўшчык’ (Мат. Гом.), тралёўка ’вывазка’ (Сцяшк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ма́йстар, -тра, мн. -тры́, -тро́ў, м.

1. Спецыяліст у якім-н. рамястве, у якой-н. галіне вытворчасці.

М. па абутку.

Выдатны м.

2. Кіраўнік асобнага ўчастка вытворчасці, цэха.

Зменны м.

3. Чалавек, які дасягнуў высокага майстэрства ў сваёй справе.

М. жывапісу.

4. Званне, якое прысвойваецца выдатным спартсменам, а таксама асоба, якая мае такое званне.

М. спорту.

5. на што і з інф. Аб лоўкім, здатным да чаго-н. чалавеку (разм.).

М. на розныя штукі.

|| ж. майстры́ха, -і, ДМы́се, мн. -і, -ры́х (да 1 і 5 знач.).

|| прым. майстро́ўскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ма́йстар, -тра м.

1. в разн. знач. ма́стер;

2. (искусный, ловкий в каком-л. деле человек) ма́стер, иску́сник; (о женщине — ещё) мастери́ца ж.; иску́сница ж.;

м. на ўсе ру́кі — ма́стер на все ру́ки;

спра́ва ~тра баі́ццапогов. де́ло ма́стера бои́тся;

м. сваёй спра́вы — ма́стер своего́ де́ла;

запле́чных спраў м.уст. запле́чных дел ма́стер

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Трайла́, трэйло́, трала́ ’балбатуха, лапатуха; балбатун, лапатун’ (Сл. ПЗБ), тра́йла ’жанчына, якая любіць хадзіць па сяле’ (ваўк., ЛА, 3), трайлава́ты ’балбатлівы’ (шальч., Сл. ПЗБ), трайло́чыць ’балбатаць’ (LKK, 1975, 16, 190). Параўн. польск. аргат. trajla ’трапло, балбатун’, trajlować ’плявузгаць, чмуціць, маніць’, літ. tráila ’пустамеля, пустамалот’. Меркаванні пра балтыйскае паходжанне (Зданцэвіч, LP, 8, 350; Лаўчутэ, Балтизмы, 73 і 85; Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 5, 112) патрабуюць дадатковай аргументацыі, паколькі літоўскія словы маюць гукапераймальнае паходжанне, параўн. tralė ’вясёлыя песенькі’, tráiloti ’спяваць вясёлыя песенькі’ і пад., параўн. выклічнік тра-ля-ля, трэліць ’плявузгаць, балбатаць’ (гл.); такое ж паходжанне можна дапусціць і для славянскіх слоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)