Кілча́к ’хвароба языка ў жывёлы’ (КЭС, лаг.). Да кілах. Аб суфіксацыі на ‑чах гл. Сцяцко, Афікс. наз., 176.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плечаве́нь ’дужы, з шырокімі плячамі мужчына’. Ад плячо/плечы (гл.) і суф. ‑ав‑ень (Сцяцко, Афікс. наз., 143).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прахажа́й ’прайдзісвет, хлус’ (Нас.). Дэрыват ад прахо́жы < прахадзі́ць з суф. ‑ай. Аб словаўтварэнні гл. Сцяцко, Афікс. наз., 23.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляжа́й ’гультай, лежань’ (зэльв., Жыв. сл.; свісл., Сл. ПЗБ). Да ляжа́ць (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 23).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лямя́к ’ліпкі, няўдалы хлеб’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Да ляме́ш2 ’тс’. Аб суфіксе ‑як гл. Сцяцко, Афікс. наз., 146.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лішата́ ’лішняе, непатрэбнае’ (Ян.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне з суфіксам ‑ат‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 31). Да ⁺ліша́ць ’пакідаць’, ліха (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Квяту́рка ’прарэх (у штанах)’ (Шатал.). Няясна. Магчыма, да квет (гл.). Утворана з дапамогай суфікса ‑урка (Сцяцко, Афікс. наз., 182).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мака́ннік, маканнічак ’хлеб, намочаны ў вадкай страве’ (Нас.). Да макаць > мака́ны (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 55).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малява́нец, малява́нка ’каляровы аловак’ (Сцяшк. Сл.). Беларускі рэгіяналізм. Да маляваць. Аб суфіксе ‑ец гл. Сцяцко, Афікс. наз., 39–41.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мроіва ’марыва’ (ТСБМ), ’цемра’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). Да мроі (гл.). Аб суфіксе ‑ів‑а гл. Сцяцко, Афікс. наз., 41.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)