Ствол ‘надземная частка дрэва ад каранёў да верхавіны’, ‘сцябло’, ‘камель’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сцяшк., ТС, Сл. ПЗБ), ‘цэнтральны корань у дрэве’ (ТС), ствалі́на ‘руля (у стрэльбе)’ (Нік. Очерки), цвол ‘тс’ (там жа), ство́льны ‘сцяблісты’ (Бяльк.). Рус. ствол ‘тс’, ц.-слав. стволие ‘крапіва’, в.-луж. stwółkсцябло’, н.-луж. stwoł ‘сабачая пятрушка’, чэш. stvolсцябло’, славен. stvȍl ‘асака’, серб.-харв. цво̀ликасцябло цыбулі’, балг. дыял. ствол ‘балігалоў’, цволсцябло’. Выводзяць з *stьbolъ, якое роднаснае сцябло (гл.). Гл. Міклашыч, 327; Младэнаў, 608; Махэк₂, 591; Шустар-Шэўц, 1373; Фасмер, 3, 749 з іншай літ-рай; Дзімітрова–Тодарава, Этимология–2003–2005, 49–50. Сюды ж, відаць, ство́лак ‘вільчык, сасновы кругляк’ (Пятк. 1) — ад сво́лак ‘вільчык’ пад уплывам ствол.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сты́пыр’есцябло цыбулі’ (малар., Нар. лекс.). Магчыма, з літ. stìbirasсцябло, чаранок’; адносна ‑п‑ параўн. літ. stỹbti/stỹpti ‘расці высокім’; гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 133; параўн. сцяперʼе, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ная́да, -ы, ДМ -дзе, ж.

1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі: німфа рэк і ручаёў.

2. Аднагадовая водная травяністая расліна сямейства наядавых, якая мае тонкае разгалінаванае сцябло і малапрыкметныя адзіночныя кветкі.

3. Лічынка страказы (а таксама аўсяніка, вяснянкі), якая жыве ў вадаёмах.

|| прым. ная́давы, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плець, ‑і, ж.

1. Бакавая галінка або сцябло паўзучых ці павойных раслін.

2. звычайна мн. (пле́ці, ‑ей). Доўгія звёны труб або рэльсаў, злучаныя між сабой шляхам зваркі. Зварваць трубы ў плеці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Страмбе́льсцябло’, ‘рэшткі храпкі з каранямі’, ‘адростак пяра пасля лінькі птушак’ (Сл. ПЗБ). З літ. stramblỹsсцябло’ (там жа). Сюды ж страмбя́к ‘адростак пяра пасля лінькі’, страмбялёк ‘тс’ (шальч., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стрымбу́ль ‘цыбур’ (Сцяшк. Сл.; шчуч., З нар. сл.), ‘кветаноснае сцябло’, ‘сцябло’, ‘стрыжань пяра’ (шчуч., ваўк., дзятл., ігн., Сл. ПЗБ), стры́мбуль ‘худы, высокі, нязграбны чалавек’ (Федар. 4); сюды ж стрымбу́лік ‘кветка “таўкачы”’ (Сцяшк. Сл.), стрымбе́льнік ‘баркун, Melilotus officinalis (L.)’ (Ласт.). Паводле Сл. ПЗБ (4, 607), з літ. strim̃bas ‘тс’, параўн. таксама літ. stramblỹsсцябло’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 73, 132).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чы́сцік 1, ‑у, м.

Травяністая расліна сямейства губакветных, якая мае кветкі, сабраныя ў мяцёлкі, і шурпатаваласістае сцябло.

чы́сцік 2, ‑а, м.

Марская птушка атрада чысцікавых, якая жыве на скалах па берагах паўночных мораў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кукуру́зіна, ‑ы, ж.

Разм. Адно сцябло або зерне кукурузы. Маладыя хлопцы паспяваюць падаваць у прагавітую пашчу машыны зялёныя, сакавітыя сцябліны кукурузы і паціху штурхнуць каторую-небудзь дзяўчынусвавольніцу ці папусціць у яе доўгай кукурузінай. Палтаран.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кі́сціксцябло’ (Сл. паўн.-зах.). Да кіста (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кіяшы́насцябло кукурузы’ (Мат. Гом.). Гл. кіяшнік1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)