дактара́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Асоба, якая залічана ў дактарантуру для падрыхтоўкі дысертацыі на саісканне вучонай ступені доктара навук.

|| ж. дактара́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. дактара́нцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тана́льнасць, -і, ж. (спец.).

1. Вышыня гукаў ладу, якая вызначаецца становішчам галоўнага тону (першай ступені гамы).

2. Асноўны колер, каларыт, спалучэнне тонаў у карціне.

3. перан. Асноўная эмацыянальная настроенасць у мастацкім творы.

Лірычная т. паэмы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзі́касць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць і стан дзікага (у 1–6 знач.).

2. Устарэлая назва першага перыяду ў развіцці першабытнага грамадства (уведзеная вучоным Л. Морганам). Парная сям’я ўзнікла на мяжы паміж дзікасцю і варварствам, у большасці ўжо на вышэйшай ступені дзікасці, толькі дзе-нідзе на ніжэйшай ступені варварства. Энгельс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ме́сніцтва, -а, н.

1. У сярэдневяковай Русі: парадак размеркавання дзяржаўных пасад у залежнасці ад знатнасці роду і ступені важнасці пасад продкаў.

2. Абарона толькі сваіх інтарэсаў на шкоду агульнай справе.

Праяўляць м.

|| прым. ме́сніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыро́джаны, -ая, -ае.

1. Уласцівы ад нараджэння.

П. імунітэт.

П. парок сэрца. П. талент.

2. Які ў найвышэйшай ступені валодае якімі-н. уласцівасцямі, якасцямі для якой-н. дзейнасці.

П. тэхнік. П. мастак.

|| наз. прыро́джанасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разыгра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. Пачаўшы іграць, натхніцца, захапіцца ігрой.

Артысты разыграліся.

2. Паступова ўзмацніцца, дасягнуць высокай ступені ў сваім праяўленні.

Апетыт разыграўся.

3. Адбыцца, здарыцца.

Пад раніцу разыгралася бітва.

|| незак. разы́грывацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цяплі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., це́пліцца; незак.

1. Гарэць слабым полымем, слаба свяціцца.

Яшчэ цяпліўся касцёр.

У хаце цяпліўся агеньчык.

2. Праяўляцца ў малой, нязначнай ступені (пра жыццё, надзею, пачуццё і пад.).

Цепліцца надзея.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паляры́метр, ‑а, м.

Спец. Прылада для вызначэння ступені палярызацыі святла, а таксама для вымярэння вугла павароту плоскасці палярызацыі святла.

[Ад лац. polaris — палярны і грэч. metréō — мераю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недапалі́ць, ‑палю, ‑паліш, ‑паліць; зак., што і чаго.

Апаліць не ў поўнай меры, не ў дастатковай ступені. Недапаліць кераміку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звышсакрэ́тны, ‑ая, ‑ае.

У вышэйшай ступені сакрэтны. Сакрэтны пакет станавога прыстава Агаціна Галер палажыў у свой звышсакрэтны сейф. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)