валакі́тны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з валакітай. Валакітная справа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ги́блый прост. прапа́шчы, гі́блы;

ги́блое де́ло безнадзе́йная спра́ва;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́светліцца сов. вы́ясниться, проясни́ться;

спра́ва ~лілася — де́ло вы́яснилось (проясни́лось)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абстая́ць несов. обстоя́ть;

спра́ва ~таі́ць нядрэ́нна — де́ло обстои́т непло́хо

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

агульнакары́сны, ‑ая, ‑ае.

Карысны ўсім. Агульнакарысная праца. Агульнакарысная справа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аванту́ра, -ы, мн. -ы, -ту́р, ж.

1. Рызыкоўная, беспрынцыповая справа, распачатая ў разліку на выпадковы поспех.

Ваенная а.

Палітычная а.

2. Сварка, скандал.

Учыніць авантуру.

|| прым. аванту́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скло́чны, -ая, -ае (неадабр.).

1. Схільны да склок, да склочніцтва.

С. чалавек.

2. Які мае адносіны да склокі, з’яўляецца склокай.

Склочная справа.

|| наз. скло́чнасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пыта́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Зварот, які патрабуе адказу.

Адказаць на п.

Прамое п.

2. Тое ці іншае становішча, акалічнасць як прадмет вывучэння і меркавання, задача, якая патрабуе вырашэння, праблема.

Аграрнае п.

Нацыянальнае п.

3. чаго. Справа, акалічнасць, якая датычыцца чаго-н., залежыць ад чаго-н.

П. жыцця і смерці (надзвычай важная справа).

Адкрытае пытанне — нявырашанае пытанне.

Рытарычнае пытанне — стылістычны прыём у мове: сцверджанне ў форме пытання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

завары́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ва́рыцца; зак.

1. Настаяцца ў вары.

Чай заварыўся.

2. перан. Распачацца (пра што-н. клапатное, складанае, непрыемнае; разм.).

Заварылася справа.

|| незак. зава́рвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даку́ка, -і, ДМу́цы, ж. (разм.).

1. Турбота, клопат.

Спіць дзіця, не ведае дакукі.

2. Нуда, маркота.

З дакукі піша пісьмы.

3. Надакучлівая просьба, справа.

Яго заявы — адна д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)