ко́нсул, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Службовая асоба дыпламатычнага ведамства, якая прадстаўляе і абараняе прававыя і эканамічныя інтарэсы сваёй дзяржавы і яе грамадзян перад уладай іншай дзяржавы.

Генеральны к.

2. У Старажытным Рыме і ў Францыі (у першыя гады 19 ст.): тытул вышэйшых службовых асоб, а таксама асоба, якая мае гэты тытул.

|| прым. ко́нсульскі, -ая, -ае.

Консульскія паўнамоцтвы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

старо́ста, ‑ы, ДМ ‑у, м.

Гіст. У Вялікім княстве Літоўскім і феадальнай Польшчы — службовая асоба, якая ўзначальвала адміністрацыю павета або ваяводства. Крыху пазней .. [Слонім] стаў каралеўскай эканоміяй, тут жыў каралеўскі намеснік — староста. «Помнікі». Князь аддаў загад старасту арыштаваць хлопца. Вялюгін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кантралёр, ‑а, м.

Службовая асоба, якая правярае каго‑, што‑н., кантралюе чыю‑н. дзейнасць. Кантралёр кіно. Кантралёр па зборцы трактароў. □ Калі кантралёр наблізіўся да маёра, які спаў, Таня адвяла яго працягнутую руку: — Не трэба, хай спіць. Білет у яго ў парадку. Даніленка.

[Фр. contrôleur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інспе́ктар, ‑а, м.

1. Службовая асоба, якая ажыццяўляе нагляд і кантроль за правільнасцю дзеянняў падведамных органаў і асоб. Інспектар лесааховы. Інспектар зарана. Санітарны інспектар. Фінансавы інспектар.

2. Памочнік дырэктара па выхаваўчай і навучальнай рабоце ў мужчынскіх навучальных установах дарэвалюцыйнай Расіі. Інспектар гімназіі.

[Ад лац. inspector — паглядальнік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыкта́тар, ‑а, м.

1. Асоба, якая карыстаецца неабмежаванай уладай у кіраванні дзяржавай. // перан. Пра таго, хто ігнаруе калегіяльнасць, дапускае грубае адміністраванне.

2. У Старажытным Рыме — службовая асоба, якая прызначалася сенатам у выпадку знешняй або ўнутранай небяспекі для дзяржавы і мела неабмежаваныя паўнамоцтвы.

[Лац. dictator.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суддзя́, -і́, мн. су́ддзі і (з ліч. 2, 3, 4) суддзі́, -я́ў, м.

1. Службовая асоба ў органах суда, якая выносіць прыгавор па судовай справе.

Народны с.

2. Чалавек, які судзіць (у 1 знач.).

Я табе не с.

3. У спорце: той, хто судзіць якое-н. спаборніцтва, гульню.

С. міжнароднай катэгорыі.

|| прым. судзе́йскі, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ты́сячнік ‘багацей, уладальнік тысячнага капіталу’ (ТСБМ), ты́сячныслужбовая асоба пры царскай уладзе’ (Скарбы), ст.-бел. тысячникъ, тисящникъ, тисечникъ, тысячникъ, тысечникъ ‘начальнік тысячы воінаў’, тысящникъ, тысещникъ, тысущник ‘начальнік тысячы воінаў’ (ГСБМ). Вытворныя ад тысяча (гл.), у старабеларускую мову прыйшло са ст.-слав. тысѧщьникъ, тысѫщникъ ‘начальнік атрада з тысячы воінаў’, у сучаснай мове словаўтваральны тып асабовых назоўнікаў ад лічэбнікаў малапрадуктыўны (Сцяцко, Афікс, наз., 219).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сле́дчы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да следства. Следчыя матэрыялы. // Які вядзе следства. Лепшыя работнікі нашых следчых органаў ламалі галовы пад усёй гэтай справай. Чорны.

2. у знач. наз. сле́дчы, ‑ага, м. Службовая асоба, якая вядзе следства. Пятроў некалі быў следчым раённай пракуратуры. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дагля́дчык, ‑а, м.

1. Той, хто даглядае каго‑, што‑н., наглядае за кім‑, чым‑н. У канцылярыі сядзеў Лявон — даглядчык коней. Васілевіч. Чалавека гэтага Леанольд Гушка ведаў: гэта быў нейкі там даглядчык нечага ў княжым замку. Чорны.

2. Службовая асоба, якая аглядае рэчы, грузы ў таможні; надглядчык. Таможны даглядчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адміністра́тар, ‑а, м.

Службовая асоба, якая кіруе арганізацыяй, установай і пад. Сярод жа людзей найболей яскрава выдзялялася постаць Кандрата Казея, таго самага Казея.., якога не так даўно Чыкілевіч называў Пракопу як кандыдата ў добрыя адміністратары ў калгас. Колас. // Распарадчык. Але адміністратар надышоў і пераправіў Пустышова на галёрку. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)