анекдаты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які нагадвае сабою анекдот. Анекдатычнае апавяданне. Анекдатычны выпадак.

2. Неверагодны, недарэчны, варты анекдота. Анекдатычнае паведамленне.

3. Як з анекдота. Анекдатычная слава. □ [Тужыкаў] — тугадум, як той анекдатычны фін, — на пытанне, якое гадалі раніцай, адкажа ўвечары. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ап’яні́ць, ‑ніць; зак., каго-што.

1. Прывесці да стану ап’янення; напаіць. Пах багуну ап’яніў чалавека.

2. перан. Прывесці да стану захаплення, узбуджанасці, экстазу. Слава ап’яніла яго. □ Застаецца ў памяці вобраз калгаснага брыгадзіра — рамантыка, якога расчуліла, ап’яніла вясна. Бярозкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыр, ‑ы, ж.

1. Шырыня, вялікія памеры ў шырыню. Крок у шыр, два крокі ўдоўж — усяе хады. Дзяргай. За лясамі, за іх палякамі — Ветраны, на ўсю шыр, прагон. Камейша.

2. Шырокая прастора. Не абняць, не змерыць вокам Шыр палёў і неба сінь. Хведаровіч. Прылад нямала змайстравана, Якімі вымеран сусвет: Зямная шыр, глыб акіяна, Шляхі да зор і да планет. Непачаловіч. Слава ж табе, маладая дзяржава, Слава на ўсю неабдымную шыр. Глебка.

3. Тое, што і шырыня (у 3 знач.). Разгарні ты, люд рабочы, Сілу, волю ва ўсю шыр. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бяссме́рце, ‑я, н.

1. Вечнае існаванне, няспыннае бытаванне. Бяссмерце прыроды. □ А ў несмяротнасці справы — і наша бяссмерце. Брыль.

2. Выс. Пасмертная слава. Узняла касачы Над табою [пра Максіма Багдановіча] жыццё, Над тваім незгасаючым сэрцам, Узняло, як мячы, Каб працяць небыццё І ахоўваць паэта бяссмерце. Аўрамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гразі́цца, гражуся, грозішся, грозіцца; незак.

Тое, што і гразіць. Не цвёрдая ў бомбы слава, Гразіцца ёю зарана. Не хітрая, урэшце, справа Адолець атам урана. Куляшоў. [Толік] прычапіўся на вуліцы да Максіма, кідаўся біцца, гразіўся і блізка не падпусціць да матчынага парога... М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тады́шні, ‑яя, ‑яе.

Разм. Які існаваў задоўга да цяперашняга часу, тагачасны; той. [Дзед:] — Тадышнія ж машыны былі не тое, што цяперашнія. І царская нарабіла такога смуроду, што хоць ты нос затыкай. Сабаленка. Слава пра яе [гаспадаркі] поспехі разнеслася была на ўсю тадышнюю акругу. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удвайне́, прысл.

У двайным памеры; удвая. Так вось ходзім і гутарым мы з Марыяй Макарэвіч, і мне прыемна ўдвайне: і што слаўная яна такая жанчына і што слава ніколечкі яе не сапсавала. Васілевіч. [Саўка:] — З добраю жонкаю гора — паўгора, а радасць удвайне. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зака́тываться несов.

1. (катясь) зако́чвацца;

мяч ча́сто зака́тывается под стол мяч ча́ста зако́чваецца пад стол;

2. (о светилах) захо́дзіць;

со́лнце зака́тывается со́нца захо́дзіць;

3. перен. (миновать) га́снуць, міна́ць;

его́ сла́ва зака́тывается яго́ сла́ва га́сне (міна́е);

4. (смехом, кашлем и т. п.) разг. захо́дзіцца (ад чаго);

5. страд. зако́чвацца; см. зака́тыватьI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бессмяро́тны, ‑ая, ‑ае.

Выс.

1. Які ніколі не памірае, вечна жыве. Народ бессмяротны.

2. Які вечна жыве ў памяці народа, заўсёды захоўвае сваё значэнне. Імёны герояў бессмяротныя. Бессмяротная слава. Бессмяротныя подзвігі. Бессмяротнае вучэнне Леніна. Бессмяротныя творы класікаў марксізма-ленінізма. □ І заўсёды між нас — Бессмяротны Ільіч. Звонак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лаўрэа́т ’званне, якое прысуджаецца за выдатныя заслугі ў галіне навукі, мастацтва і г. д.’, ’асоба, удастоеная такога звання’ (ТСБМ). Паходзіць з лац. laureātus ’увенчаны лаўрам’ < laurea ’лаўр, перамога, слава’ < laureus ’лаўровы’ < laurus ’лаўр’ (Слаўскі, 5, 78 з літаратурай). У бел. мову лексема, відаць, трапіла з рус., дзе з XIX ст. лічыцца запазычаннем з франц. lauréat (КЭСРЯ, 235). Да лаўр (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)