рэцэ́нзія, ‑і, ж.
Жанр літаратурнай, мастацкай і навуковай крытыкі. // Артыкул, у якім даецца аналіз і ацэнка навуковага або мастацкага твора. Рэцэнзія на кінафільм. □ Пра тое, што Е. Раманаў ставіў задачу папулярызаваць кнігу Ф. Багушэвіча, сведчыць публікацыя ў канцы рэцэнзіі поўнага тэксту верша «У судзе» на беларускай мове. С. Александровіч. З’яўлялася новая кніга. Караед прапытваў яе і садзіўся пісаць рэцэнзію. Паслядовіч.
[Ад лац. recensio — разгляд.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самаву́чка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑чцы, Т ‑ай (‑аю), ж.
Той (тая), хто навучыўся чаму‑н. самастойна, без сістэматычнага павучання, без кіраўніка. Бяляўскі быў здольны музыка і таленавіты кампазітар-самавучка, які як сведчыць аўтар кнігі, па-свойму выконваў славутыя паланезы. С. Александровіч. Дзядзька Нічыпар тым часам яшчэ з большым азартам паказваў свае здольнасці мясцовага самавучкі. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Каркажава́ты ’каржакаваты’ (Нар. лекс.). Само тлумачэнне сведчыць аб паходжанні (гл. каржакаваты).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пасве́дчанне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пасведчыць.
2. Афіцыйны дакумент, які сведчыць аб чым‑н., сцвярджае што‑н., змяшчае кароткія звесткі пра каго‑н. Чалавек падышоў да касы, паказаў пасведчанне і без чаргі купіў білет. Гурскі. Малады хлопец з кучаравай светлай чупрынай, спушчанай на лоб, у цёмна-сінім, вайсковага пакрою, гарнітуры, схіліўшыся над сталом у прыемнай першага сакратара, доўга разглядаў карэспандэнцкае пасведчанне Зараніка. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
растрыво́жаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад растрывожыць.
2. у знач. прым. Якога апанавала трывога, хваляванне. — Можна, Рыгор Міхасевіч? — адчыніўшы дзверы, запытала растрывожаная Ліба. Гартны. Не лёгка паддаюцца сну растрывожаныя сэрцы. Кулакоўскі. // Які выказвае трывогу, сведчыць пра трывогу, хваляванне. Растрывожаны позірк.
3. у знач. прым. Прыведзены ў рух, разварушаны. Растрывожаны мурашнік. Растрывожаны вулей. □ Растрывожаныя рыжыя казюлі і чэрві ўсплылі на паверхню чорнай прорвы. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ру́пны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і руплівы. «Такі ўжо рупны, — падумаў Бяньчук пра Васіля, — не паспеў адаспацца з дарогі і, глядзі, у заработках ужо». Гроднеў. Рупная пчала ўмее ў соты мёд сабраць і з горкіх кветак. Багдановіч. Рупная праца беларускіх перакладчыкаў.. добра сведчыць пра творчую сталасць нашай літаратуры. У. Калеснік. Дзякуй рупным рукам, што заўжды ў мазалях, без якіх каласам не звінець у палях! А. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
улича́ть несов.
1. (изобличать) выкрыва́ць; (обвинять) абвінава́чваць; (ловить) лаві́ць;
улича́ть кого́-л. во лжи выкрыва́ць чыю́-не́будзь хлусню́, лаві́ць каго́-не́будзь на хлусні́;
2. (свидетельствовать против кого-л., доказывать) све́дчыць; даво́дзіць, дака́зваць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Брандзо́вы ’бурачковы (пра колер)’ (Жд.). Запазычанне з польск. brązowy ’бронзавы колер’. Аб запазычанні сведчыць націск.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пры́дур, прі́дурь ’прыдуркаватасць; вар’яцтва’ (Бяльк.). Арэал сведчыць, хутчэй, на карысць запазычання з рус. разм. при́дурь ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
па́шпарт, ‑а, М ‑рце; мн. пашпарты, ‑оў; м.
1. Дакумент устаноўленага ўзору, які сведчыць асобу яго ўладальніка. Савецкі пашпарт. Замежны пашпарт. Атрымаць пашпарт.
2. Пасведчанне з асноўнымі звесткамі пра якое‑н. абсталяванне, машыну, прадмет хатняга ўжытку і пад. Пашпарт станка. // Рэгістрацыйнае пасведчанне на кожную адзінку транспарту. Пашпарт веласіпеда. Тэхнічны пашпарт аўтамабіля. // Спец. Запіс з рэгістрацыяй якіх‑н. фактаў, дакладных звестак.
•••
Воўчы пашпарт — тое, што і воўчы білет (гл. білет).
[Фр. passeport.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)