кляёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Тое, што і цырата. Я нарабіла ўсё хутка: вымыла і склала посуд, заслала скрыню кляёнкай. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадцвіта́ць, ‑ае; зак.

Адцвісці — пра ўсё, многае. Ліпы паадцвіталі ўжо, але пахучасці свае дасюль не страцілі. Мурашка. Як хутка змянілася ўсё тут! .. Нават паадцвіталі ружы. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пахвата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Тое, што і пахапаць. Ведаеце, доктар, я летась, якраз у гэты час, пад канец лета, ох пахватаў судакоў. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цвы́рканне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. цвыркаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Павольна плывуць над лугам белыя маленькія парасончыкі, з кароткім цвырканнем мільгаюць ластаўкі. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шаматкі́, ‑ая, ‑ое.

Які шамаціць; шаматлівы. Бы і не было нічога, акрамя грабель, акрамя шаматкога сена, спрыту, дужасці ў руках. Мележ. Пальцы [Марфы] абмацвалі шаматкую паперу. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шпуля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., што і чым.

Абл. Шпурляць. Вырываючыся з учэпістых рук, шпуляю ў кашчавы твар гаспадара скамечаную дзесяцірублёўку і выбягаю за браму. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насмуро́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., чым і без дап.

Разм. Нарабіць смуроду. Насмуродзіць галавешкай. Насмуродзіць папяросай. □ Павітаўшыся, Антон палаяў курцоў. Гэта ж трэба было так насмуродзіць! Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пале́так, ‑тка, м.

Участак поля, які выкарыстоўваецца пад пасевы. Адразу ад лесу пачынаўся вялікі палетак, засеяны жытам. Шахавец. Перад вачыма паўстала чорная аблога леташніх кукурузных палеткаў. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шу́рхаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Утвараць глухі, лёгкі гук; шапацець. Стружкі прыемна шурхаюць і прыемна пахнуць. Бядуля. Ціха шурхалі, вызвоньвалі сіты, сартуючы буйнае калянае збожжа. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шча́сціць, ‑ціць; безас. незак.

Шанцаваць. Банкір аж закурыў. Яму шчасціла. Нават дзевятага раду нікому не даў. Колас. Лабатым людзям шчасціць — у гэта.. [Марфа] верыла глыбока і цвёрда. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)