Драць ’драць, рваць’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк. і інш.). Рус. драть, укр. дра́ти, польск. drzeć, серб.-харв. дра́ти, ст.-сл. дьрати. Прасл. *dьrati, *derǫ (агляд матэрыялу гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 218): да і.-е. *der‑/*dr‑ (параўн. літ. dìrti, ст.-інд. dr̥ṇâti, грэч. δέρω ’здзіраць’ і г. д.). Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 504–505; Бернекер, 1, 185–186; Траўтман, 52.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

арэ́х, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Плод, семя ў выглядзе ядра ў цвёрдай шкарлупцы. Грэцкія, кедравыя арэхі. Пражаныя арэхі. Рваць, вылушчваць арэхі. □ Смачны жабе арэх, ды зубоў бог не даў. Прыказка. / ‑у, у знач. зб. Міндалевы, мускатны арэх. // ‑а. Аднанасенны плод некаторых раслін, з цвёрдым дравяністым каляплоднікам (напрыклад: дуба, каштана і інш.).

2. ‑а. Дрэва або куст, на якім растуць такія плады.

3. ‑у. Прыгожая, цвёрдая драўніна такіх дрэў, якая ідзе на сталярныя вырабы.

4. ‑у. Спец. Гатунак каменнага вугалю.

•••

Арэх-свістун — пусты арэх.

Зарабіць на арэхі гл. зарабіць.

Моцны арэх — пра што‑н. цяжкае для дасягнення, авалодання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дра́паць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

Скрэбці па якой‑н. паверхні чым‑н. вострым, цвёрдым; рабіць драпіны. Голле хвастала па твары, драпала рукі, чаплялася за кашулю. Хомчанка. [Фрося] пачала ногцямі драпаць леснікоў твар, рваць яго за доўгія вусы. Бядуля. // Разм. Чухаць цела. Маўчала і цямнела прыгожае веснавое неба, і дзядок драпаў свае худыя валасатыя грудзі. Гарэцкі. Каму свярбіць, той драпае. З нар.

дра́паць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. пагард. Паспешліва адступаць, уцякаць. — Немец драпае, даганяць трэба, — адным духам выпаліў танкіст. Якімовіч. Калі ж здаралася наскочыць на лясную варту або на міліцыю, Анатоль драпаў у кусты. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ля́мант, ‑у, М ‑нце, м.

Адчайны, немы крык як праяўленне жаху, як кліч на дапамогу. Таўчэ дзік лычам мяне ў спіну, а рваць не рве. Апамятаўся я і нарабіў ляманту. Пальчэўскі. Касцы на лузе ўзнялі лямант. Язэп .. кінуўся на дапамогу. Нырнуў раз — не знайшоў малога. Ваданосаў. // Моцны працяглы плач, крык, брэх. А можа толькі так здалося? О, не! Не плач, а лямант, енк. Чыё там сэрца так галосіць? Так чалавек не плакаў век. Пушча. Праляталі нізка альбатросы, Узнімалі чайкі лямант дзікі. Звонак. [Сабачка] чуў нас за кіламетр і узнімаў такі лямант, што мы не ведалі, куды дзявацца. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шматава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.

Разм.

1. Рваць на шматы, кавалкі; шкуматаць. Вецер хапаў за полы, засыпаў сухім калючым снегам вочы, кідаўся ўбок і шматаваў палотнішчы афіш. Васілевіч. Гэтак было і са мною: колькі разоў я пачынаў пісаць, і кожны раз напісанае шматаваў на кавалачкі і кідаў у кошык. Сабаленка. То там, то тут наваколле ўздрыгвала ад моцных абвальных выбухаў бомб, якія шматавалі паркую веснавую зямлю. Мележ.

2. перан. Бязлітасна прыгнятаць каго‑н., здзекавацца над кім‑н. [Война:] — Гарнастай — подлы і хцівы звер, але з яго робяць бялюткую мантыю, і яе гаспадар чамусьці атрымлівае правы шматаваць свой народ і процьму другіх. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ры́пацца ’рухацца’ (Янк. Мат.), ’ёрзаць, рухацца’ (Гарэц.), ры́пнуць ’хутка пайсці’ (рэч.), рус. рыпаться ’безпаспяхова спрабаваць зрабіць што-небудзь’, дыял. рыпать, рыпе́ть ’рыпець’, укр. ри́пати ’рыпець’, ри́патися ’часта адчыняць дзверы’, польск. rypać ’шыбаваць’, ’уцякаць’, саст. ’біць нагой’, ’рыпець’, чэш. rýpati ’калупаць што-небудзь’, ’тыкаць’, ’піхаць’ > ’чапляцца да каго-небудзь’, ’крыўдзіць’, rypati se ’калупацца’, славац. rýpať ’капаць’ > ’чапляцца да каго-небудзь’, чэш. rypati ’капаць, рыць’, vyrypovat ’ісці пружыністым, спешным крокам’, в.-луж. rypać ’калупаць’, н.-луж. rypaś, балг. рѝпам ’падкідваю ўверх’, ’падскокваю, скачу’. Прасл. *rypati ’рыць, рваць, капаць’. І.‑е. база *reup‑ ’ламаць’, ’вырываць’, ’рваць’, ’раздзіраць’, з расшыральнікам ‑s‑: *reups‑: *rups‑: *ryps‑; корань *reu‑ (: *rw‑) ’рыць’, ’капаць’ (Покарны, 1, 868–870; Куркіна, ОЛА, 135; БЕР, 6, 261–263 з літ-рай). Параўн. літ. ruõpti ’капаць’, raūpti ’выдзёўбваць’, ’раскалупваць’, rupěti ’клапаціцца’, ст.-в.-ням. roubon (ням. rauben) ’рабаваць’, лац. rumpo ’рву’, ’разрываю’, ст.-інд. ropayati ’абламвае’ (Чарных, 2, 130–131).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апялю́ха ’шырокая трэска’ (БРС, абл.). Параўн. укр. пелюстка ’капусны ліст’, а таксама ’шырокі зубец, што знаходзіцца па баках тонкіх зубоў у прадзільным грэбні’ і пеле́ха тирваць нешта ў вялікай колькасці’. Магчыма, пачаткова пелюха (суч. укр. ’пялюшка’ побач з пелюшка ’тс’) азначала тонкі слой чагосьці, што здымаецца з якога-небудзь прадмета, напр. ліст з капусты, у тым ліку і шырокую трэску, якая аддзяляецца ад дрэва. Гл. пялюшка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ашчыкіта́ць ’абарваць, абшчыпаць’ (Федар.), ’абглыдаць, абкляваць (пра птушку)’ (Мал.), ошчокотаць (КСТ), таксама абшыкітаць (Федар.), рус. ощекотать («птицы ощекотали все ягоды»), ошакта́ть («куры весь веничик ошактали», пск.). Ад шчыка́цьрваць, шчыпаць, скубці (пра расліны)’ з экспрэсіўным нарашчэннем ‑іт‑ (‑от‑), параўн. шчыкітушка ’пра птушку, якая зрывае, шчыплючы’ (гл. Турская ў Федар., 7, 252), шчыкіта́ ’?’ (рыфмуецца з Мікіта ў нар. песні), адносна фанетыкі параўн. скрыгітаць і скрыгат.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́йсаваць ’паўторна малаціць каласы пры малацьбе коннай малатарняй і ўручную’ (Мат. АС, Варл.), по́ясаваць, поі́саваць, по́льсаваць, по́йсаваць, пэ́йсаць ’аддзяляць зерне ад асцюкоў (пра ячмень)’, ’біць каго-небудзь’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). З літ. paisýti ’тс’ (Грынавяцкене, там жа; Лаўчутэ, Балтизмы, 48). Параўн., аднак, рус. дыял. полсова́ть ’моцна біць; паласаваць’, полысатьрваць на часткі; біць, хвастаць’, арэальна не звязаныя з балтыйскай тэрыторыяй, паходжанне якіх застаецца нявысветленым.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мы́каць1, му́каць, мі́каць ’раўці (аб карове, цяляці)’ (ТСБМ, Юрч., Гарэц.; дзярж., ДАБМ, к. 300), ’ціха мычэць’ (ц.-бел., лельч., там жа; Нас.). Рус. пск., валаг., калін., арханг. мы́кать ’тс’. Гукапераймальнае. Ад аднаразовага выклічніка мы‑ы! (Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 79).

Мы́каць2, му́каць, мы́каты ’часаць лён на грэбені і скручваць яго ў мычкі’ (Гарэц., Юрч., Бяльк., Ян.; іван., петрык., лельч., Уладз.), мы́кнуць ’зрабіць трохі мычак’ (Юрч.). Укр. ми́канець ’расчасанае і падранае з мычкі пачассе’, ми́канка ’горшы гатунак прадзіва’, ми́кати ’торгаць, рваць, цягнуць’, рус. мы́кать ’мыкаць лён, пачассе’, польск. mykaćрваць лён’, ’часаць лён’, ст.-чэш. mykati ’часаць воўну’, славац. mykať, славен. míkati ’часаць’. Прасл. mykati. Да імкну́цца (гл.).

Мы́каць3 ’раздаваць, марнатравіць’, ’насіцца’ (Юрч.). Рус. валаг. мы́кать ’траціць час’. Семантычна блізка стаіць да мы́кацца (гл.).

Мы́каць4 ’мармытаць, неразборліва гаварыць’ (ТСБМ, Шат.), любан. мы́каць‑пы́каць ’тс’ (Нар. словатв.), мы́кнуць ’буркнуць, крыкнуць’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.). Гукапераймальнае. Утворана ад м‑м‑м! (Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 72).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)